Віцебскага падлетка Максіма Андрэева адабралі ў маці і змясцілі ў інтэрнат – без судовага рашэння

2008 2008-12-20T14:29:32+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 снежня Максіма Андрэева, вучня 9-г класа Віцебскай школы №6, супрацоўнікі міліцыі фактычна сілай вырвалі з рук маці і павезлі ў невядомым напрамку на машыне без апазнавальных знакаў міліцыі. Гэта адбылося, калі маці, Таццяна Андрэева, забірала сына дадому з абласной псіхіятрычнай клінікі, дзе хлопчыка беспадстаўна пратрымалі амаль тыдзень. У міліцыі і пракуратуры на тэлефанаванні жанчыны аб выкраданні дзіцяці не рэагавалі. І толькі бліжэй да вечара ёй ўдалося высветліць, што сын знаходзіцца амаль за за паўтары сотні кіламетраў ад Віцебску. Яго адвезлі ў Ветрынскую школу-інтэрнат, дзе знаходзяцца дзеці-сіроты і дзеці, пазбаўленыя апекі бацькоў. Максіма Андрэева забралі з сям’і без судовага рашэння.


Пра гэта паведаміў мясцовы праваабаронца, сябра БХК Валеры Шчукін. Паводле ягоных словаў, гэта цалкам самаўпраўства супрацоўнікаў міліцыі, паколькі ў пастанове аб адабранні 15-гадовага падлетка ў бацькоў ад 27 лістапада 2008г., падпісанай кіраўніком адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Віцебску Будкевічам, “не было ніякіх указанняў міліцыі на прымусовую дастаўку яго ў інтэрнат”.


Пры гэтым, па словах праваабаронцы, да Максіма Андрэева ні ў міліцыі, ні ў адміністрацыі школы прэтэнзіяў няма. Не мае нараканняў з боку міліцыі і маці хлопчыка, а прэтэнзія да яе з боку адміністрацыі навучальнай установы толькі ў тым, што Таццяна Андрэева не наведвае бацькоўскія сходы.

17 снежня старэйшы брат Максіма Вячаслаў разам з Валеры Шчукіным прыехалі ў Ветрынскую школу-інтэрант, што знаходзіцца ў мястэчку Быкаўшчына Полацкага раёну.


“Максіма прывезлі ў інтэрнат з асабістай справай таўшчынёй з палец, але дырэктар інтэрнату адмовіўся паказаць яе старэйшаму брату для азнаямлення. На гэта Вячаслаў запатрабаваў Кнігу прапановаў і заяў, але таксама атрымаў катэгарычную адмову. Больш за тое, дырэктар схапіўся за тэлефон і пачаў дакладваць пракурору полацкага раёну пра візіцёраў, якія патрабуюць Кнігу. Пракурорскага распараджэння спыніць неправамерныя дзеянні ў ягоны адрас не прагучала. І толькі пасля таго, як мы паабяцалі паехаць у Полацк і напісаць заўвагу ўжо ў пракурорскай Кнізе, дырэктар інтэрнату выдаў нам свой дакумент. Дарэчы, запіс, зроблены ў ім Вячаславам Андрэевым, быў першым. А дырэктар, нарэшце, вымушаны быў пагадзіцца з тым, што Максім утрымліваецца ў інтэрнаце незаконна, паколькі ягоныя бацькі не пазбаўленыя сваіх правоў на дзіця”, - распавёў Валеры Шчукін.


Мяркуючы па ўсім, былі вымушаныя пагадзіцца з беззаконнем і гарадскія ўлады.


На 22 снежня у судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску прызначаныя слуханні справы аб пазбаўленні Таццяны Андрэевай бацькоўскіх правоў. Бацьку Максіма (злоснаму неплацельшчыку аліментаў сыну) позву ў суд не даслалі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international