Прэм`ер-міністар Польшчы: З-за канфлікту пацерпяць перадусім беларусы

2005 2005-07-27T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прэм’ер-міністар Польшчы Марэк Бэлька лічыць, што рашэньне беларускіх уладаў аб выдаленьні з тэрыторыі краіны дарадцы польскай амбасады ў Менску Анджэя Альборскага, ёсьць элемэнтам сьвядомай дзейнасьці, якая мае на мэце пагаршэньне адносінаў паміж дзьвюма краінамі.

Польскі прэм’ер таксама падкрэсьліў, што ад гэтага канфлікту пацярпяць найперш жыхары Беларусі, паведаміла “Радыё Свабода”.

Міністэрства замежных справаў Польшчы пакуль не камэнтуе рашэньне уладаў Беларусі цягам 10 дзён выдаліць з краіны Анджэя Альборскага. Гэты польскі дыплямат да апошняга часу выконваў абавязкі часовага паверанага Польшчы ў справах Беларусі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international