Вярхоўны суд не бачыць перашкод да правядзення амністыі ў 2009 годзе

2008 2008-12-19T16:03:06+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Вярхоўны суд не бачыць перашкод да правядзення амністыі ў 2009 годзе, заявіў 19 снежня журналістам першы намеснік старшыні ВС Аляксандр Федарцоў.

Паводле яго слоў, амністыя можа быць прыменена да асобных катэгорый асоб, якія асуджаны за няшкодныя няцяжкія злачынствы і "добрасумленна паводзяць сябе ў месцах пазбаўлення волі, паўсталі на шлях выпраўлення".

А.Федарцоў падкрэсліў, што сёння пры прымяненні актаў амністыі, пры прымяненні ўмоўна-датэрміновага вызвалення, умоўнага вызвалення асаблівая ўвага надаецца поўнаму кампенсаванню прычыненага злачынствам урону. У выпадку калі асуджаныя асобы не поўнасцю кампенсавалі ўрон, да іх не прымяняецца ўмоўна-датэрміновае і ўмоўнае вызваленне.

Нагадаем, 18 снежня ў інтэрв'ю кіраўнікам вядучых дзяржаўных СМІ Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што пытанне аб амністыі ў 2009 годзе будзе вывучана і па ім будзе прынята рашэнне. Прэзідэнт не выключае, што ў 2009 годзе да 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў будзе аб'яўлена амністыя, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international