Пацярпелыя ад судовай сістэмы просяць заснаваць Грамадскую камісію па пераглядзе крымінальных і грамадзянскіх спраў

2008 2008-12-18T17:47:17+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Група жанчын, чые родныя, блізкія, а таксама яны самі пакутавалі ад памылак беларускай судовай сістэмы, просіць ініцыяваць стварэнне Грамадскай камісіі па пераглядзе крымінальных і грамадзянскіх спраў. Адпаведны ліст будзе накіраваны прэзідэнту А. Лукашэнку, старшыні Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу РБ У.Андрэйчанка, старшыні Савета Рэспублікі Б.Батуру.

 

Як распавяла юрыст Тамара Сяргей, сёння ніхто не застрахаваны ад судовых памылак: "Народная мудрасць гаворыць: "Ад сумы і турмы не заракайся". Пры той карумпаванасці службоўцаў, з якой многія сутыкаліся і пра якую кажуць на самым высокім узроўні, ніхто не можа быць застрахаваны ад таго, што яму спатрэбіцца  дапамога незалежнай грамадскай камісіі па пераглядзе крымінальных і грамадзянскіх спраў, - адзначае юрыст. - У Вялікабрытаніі, напрыклад, грамадская камісія па пераглядзе крымінальных спраў дзейнічае з 1997 года".

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international