Мітынг бізнэсоўцаў каля гарвыканкаму

2008 2008-12-18T16:46:43+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёньня ў Баранавічах ля будынку гарвыканкаму адбыўся стыхійны мітынг прадпрымальнікаў. Пра гэта “Свабодзе” паведаміў грамадзкі актывіст Мікалай Чарнавус.

Больш як 400 гандляроў з усіх рынкаў Баранавічаў былі выкліканыя ў гарвыканкам на вучобу-нараду з удзелам прадстаўнікоў гарвыканкама, падатковай інспэкцыі, санітарнай службы і мытні. У 15 гадзін 30 мінут чыноўнікі спынілі афіцыйную сустрэчу. Гаворыць Мікалай Чарнавус:

“Калі мы пачалі задаваць пытаньні, то нас выгналі з залі. Начальнік упраўленьня эканомікі Раіса Валасовіч выклікала міліцыю. Выгналі нас усіх. Стаім цяпер на вуліцы. Усе 400 чалавек. Падпісваем цяпер рэзалюцыю да Лукашэнкі”.

У рэзалюцыі стыхійнага мітынгу баранавіцкія прадпрымальнікі патрабуюць працягнуць і надалей працу з выплатай за ўвезены ў краіну тавар фіксаванага падатку на дадатковую вартасьць. Калі гэта ня будзе зроблена да 28 сьнежня — апошняга дня разьлікаў па падатках — прадпрымальнікі заяўляюць, што з Новага году распачнуць бестэрміновы страйк.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international