У Ганцавічах сфармавалі брыгаду рознарабочых з нядбайных бацькоў

2008 2008-12-18T15:23:50+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

На базе Ганцавіцкага ПМК-7 ствараецца першая ў краіне брыгада, у якой будуць працаваць нядбайныя бацькі, што запазычыліся дзяржаве за ўтрыманне дзяцей. Збольшага гэта жанчыны, бо мужчыны з такіх сем’яў уцяклі або сядзяць.  Ініцыятыва пайшла з Ганцавіцкага РАУС і з суда і падтрыманая райвыканкамам. Нядбайныя бацькі з Ганцаўшчыны запазычыліся дзяржаве 210 млн рублёў. Гэтак, Марыя Кахановіч — каля 27 млн, Ала Ермаловіч — 15 млн, Алена Сідарэвіч і Алеся Гурман — па 14 млн, Мікалай Страх — 13 млн. рублёў. Яшчэ 13 асобаў павінныя ад 4 да 10 млн рублёў кожны.

Кантраляваць дысцыпліну абавязаныя супрацоўнікі ПМК. А ў выпадку непаслушэнства яны павінныя выклікаць міліцыю.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international