“Рух “За свабоду” зарэгістраваны

2008 2008-12-17T18:06:09+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёньня міністэрства юстыцыі Беларусі перадало афіцыйнае пасьведчаньне аб рэгістрацыі “Руху “За свабоду” ягоным заяўнікам.

 

Пра гэта “Свабодзе” паведаміў намесьнік старшыні Руху Юрась Губарэвіч. Ён адзначыў, што рух зарэгістравалі толькі з чацьвёртай спробы.

 

Рашэньне аб стварэньні грамадзкай арганізацыі было прынятае 23 кастрычніка сёлета ў Магілёве на ўстаноўчай канфэрэнцыі пры ўдзеле больш 70 чалавек з розных рэгіёнаў Беларусі. Канфэрэнцыя зацьвердзіла статут і сфармавала кіруючыя органы аб'яднаньня. Старшынём абраны Аляксандр Мілінкевіч. Яго намесьнікамі сталі Віктар Карняенка і Юрась Губарэвіч.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international