Лябедзьку і Пашкевіча папярэдзілі аб недапушчэнні паклёпу на Лукашэнку

2008 2008-12-16T14:37:53+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Генеральная пракуратура вынесла папярэджанні старшыні АГП Анатолю Лябедзьку, а таксама лідэру «Маладых дэмакратаў» Міхаілу Пашкевічу.

«У панядзелак атрымалі позву з’явіцца ў пракуратуру. Прычым, нідзе не пазначалася з якой прычыны нас выклікаюць. У пракуратуры мне і Лябедзьку паведамілі, што мы можам мець дачыненне да выдання газеты «Глоток воздуха», а таксама да падрыхтоўкі матэрыялу «Сакрэтныя продажы зброі, ці Чыю задніцу хавае генеральная пракуратура».

"У артыкуле расказвалася, што Беларусь магла пастаўляць зброю калумбійскім паўстанцам. Мы сказалі, што ня маем да выдання ніякага дачынення", — кажа М.Пашкевіч.

Палітыкаў папярэдзілі, што супраць іх могуць быць заведзеныя крымінальныя справы па артыкулах 367 КК «Паклёп на кіраўніка краіны», а таксама 369 КК «Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь».

А таксама былі прэтэнзіі наконт таго, што газета незарэгістраваная, хаця і мае наклад 70 тысяч асобнікаў.

Папярэджанне выпісанае намеснікам генеральнага пракурора Аляксеем Стукам, які ў свой час выпісваў ордэры на ператрусы ў кватэрах журналістаў замежных тэлеканалаў і радыёстанцый.

Разам з тым, Лябедзька так і не атрымаў адказ на запыт у генпракуратуру, ці будзе ён выключаны са спісаў невыязных, паведамляе Наша Ніва

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international