Пратэстанцкага сьвятара затрымалі за пропаведзь Евангельля

2008 2008-12-16T13:28:39+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сьвятар царквы «Новае жыццё» рэлігійнага аб'яднання абшчын хрысціян поўнага Евангелля Сяргей Луканін быў затрыманы АМАПам за пропаведзь Евангелля ў Менску.

С.Луканін паведаміў, што прыкладна ў 15.00 ён разам з двума прыхажанкамі царквы пасля нядзельнага богаслужэння вырашыў прапаведаваць Евангелле сярод жадаючых менчукоў. "Мы падыйшлі да адкрытай коўзанкі, размешчанай на праспекце Пераможцаў, і з дазволу адміністрацыі звярнуліся па гучнай сувязі з прапановай удзельнічаць у сумеснай малітве. Калі вакол нас сабралося каля ста чалавек, я стаў распавядаць людзям аб Богу, аб тым, што Госпад Ісус Хрыстос не толькі дапамагае людзям перамагчы такія заганы, як наркаманія і алкагалізм, але і дае сілу весці святы лад жыцця", — адзначыў С.Луканін.

Па ягоных словах, у гэты час да яго падыйшоў чалавек у цывільным, які не прадставіўся, і прапанаваў паказаць афіцыйны дазвол на пропаведзь у грамадскім месцы. "Я адказаў, што не маю такога дазволу, а затым спытаў у людзей, якія сабраліся, ці жадаюць яны працягу пропаведзі. Бо ніхто не спрачаўся, я працягваў казаць аб Богу, нягледзячы на пагрозы чалавека ў цывільным выклікаць супрацоўнікаў міліцыі. Калі я стаў казаць аб малітве, у якой можна павініцца ў сваіх грахах перад Богам, перад мной з'явіліся прапаршчык і старэйшы сяржант АМАПа. Яны ў рэзкай форме папрасілі мяне пакінуць тэрыторыю коўзанкі. Нягледзячы на мае просьбы скончыць малітву, міліцыянты скруцілі мяне і завалаклі за будынак Палаца спорту, пагражаючы пазбаўленнем волі. Я адказаў, што і ў зняволенні буду казаць аб Ісусе Хрысце. Толькі пасля таго, як я змог дастаць пасведчанне святара, спецназаўцы запісалі мае дадзеныя, папрасілі прабачэння і паведамілі, што дзейнічаюць па загадзе і на падставе закона", — распавёў С.Луканін.

Ён адзначыў, што ў чарговы раз сутыкнуўся з недасканаласцю айчыннага рэлігійнага заканадаўства, якое супярэчыць Канстытуцыі Беларусі і Бібліі. "Бо мне, хрысціяніну, які, у адпаведнасці з Бібліяй павінен прапаведаваць сваю веру, забаронена гэта рабіць", — падкрэсліў С.Луканін. Ён мае намер і надалей прапаведаваць Евангелле.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international