Маладафронтавак пакаралі вымоваю

2008 2008-12-16T12:54:05+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Актывістак Маладога Фронту Тацяну Шапуцька і Насту Лойка, студэнтак юрыдычнага факультэта БДУ, пакаралі вымоваю за ўдзел у несанкцыянаваным пікетаваньні ля помніка Дзяржанскаму 7 лістапада.

 
Канчатковае рашэньне аб звычайнай вымове прыняў рэктар БДУ спадар Абламейка. Савет Прафіляктыкі настойваў на строгай вымове, аднак, спадар Абламейка, які толькі-толькі заняў пасаду рэктара, зьнізіў цяжар пакараньня.

 
Нагадаем, маладафронтаўкам прыгразілі адлічэньнем з БДУ пасьля таго, як яны адбылі 3-сутачны арышт за ўдзел у антыкамуністычнай акцыі ў дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. Аднак, на першы раз кіраўніцтва ўнівэрсітэту абмежавалася вымоваю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства