Мінскі гарадзкі суд не задаволіў касацыйнай скаргі газэты “Народная воля” і пакінуў рашэньне суду Ленінскага раёну аб выплаце 109 мільёнаў рублёў у сіле.

2005 2005-07-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла Радыё Свабода, 25 ліпеня калегія ў грамадзянскіх справах Мінскага гарадзкога суду не задаволіла касацыйную скаргу прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Народная воля”. Рэдакцыя гэтай газэты дамагалася адмены рашэньняў суду Ленінскага раёну, паводле якіх “Народная воля” вінаватая ў абразе гонару, годнасьці й дзелавой рэпутацыі старшыні Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргея Гайдукевіча, а таксама трох жыхароў Клецку, у выніку чаго рэдакцыя газэты павінна выплаціць лідэру Лібэральна-дэмакратычнай партыі ў якасьці кампэнсацыі 100 мільёнаў рублёў і па 3 мільёны рублёў жыхарам Клецку Пятру Талайку, Івана Гудзькі і Ірыны Закруты.
Галоўны рэдактар “Народнай волі” Іосіф Сярэдзіч надалей зьбіраецца абскарджваць гэтыя рашэньні, цяпер ужо ў Вярхоўным судзе, бо лічыць гэта справай гонару, справай прынцыпаў. Ён так пракаментаваў падзеі: "Гэтае рашэньне па-за межамі логікі. Была каманда выканаць – выканаў гарадзкі суд так, як трэба. Вялікая ўдзячнасьць яму ад “Народнай волі”".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international