Жанна Літвіна атрымала прэмію Фонда Эберта

2008 2008-12-15T12:25:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

12 снежня ў Берліне адбылося ўручэнне прэміі Фонда імя Ф. Эберта старшыні ГА «БАЖ» Жанне Літвіной.

Цырымонія праходзіла ў будынку Фонда Эберта — пасля прэсавай канферэнцыі і «круглага стала» па п­раблемах свабоды слова ў Беларусі. На ўручэнні прысутнічалі былыя амбасадары АБСЕ ў Мінску, прамаўляў прэм’ер-міністр федэральнай зямлі Бандэнбург Маціас Плацэк. Узнагароду Жанне Літвіной уручыла кіраўніца Фонда Эберта Анке Фукс.

Выступоўцы адзначалі, што гэтая прэмія — не толькі прызнанне заслуг Жанны Літвіной і Беларускай асацыяцыі журналістаў у змаганні за свабоду слова, але і знак увагі Еўропы да праблем беларускіх СМІ.

Фонд імя Ф. Эберта (Германія) быў створаны ў 1925 годзе паводле запавету Фрыдрыха Эберта — першага прэзідэнта Германскай ­Рэспублікі, дзеяча сацыял-дэмакратычнага руху. Асноўныя задачы арганізацыі —­ развіццё міжнароднага ўзаемаразумення і супрацоўніцтва з краінамі, якія развіваюцца, падтрымка навукова-даследчых праектаў, прадастаўленне стыпендый маладым навукоўцам і г.д.

Прэмія Фонда Эберта ў галіне правоў чалавека была заснаваная ў 1994 годзе і ўручаецца людзям і арганізацыям, якія маюць асаблівыя заслугі ў розных накірунках абароны правоў чалавека.

У папярэднія гады яе атрымлівалі дзеячы і арганізацыі з Польшчы, Нігерыі, Алжыру, Індыі, Руанды, Таіланду, Чылі, Перу, Казахстану і іншых краін.

(Больш падрабязны матэрыял на гэтую тэму, а таксама фотаздымкі з цырымоніі з’явяцца на нашым сайце пазней.)

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international