Недахоп ксяндзоў беларускага паходжання

2008 2008-12-15T12:25:22+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Згодна з рашэннем камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцяў тры ксяндзы польскага паходжання, якія працуюць на тэрыторыі Гарадзенскай дыяцэзіі, вымушаныя з’ехаць з краіны ў сувязі з тым, што не атрымалі дазволу на далейшы побыт.

Святары з парафій у Галынцы, Поразаве і Слоніме не атрымалі дазволу камітэта па справах рэлігій і нацыянальных меншасці знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі ў наступным годзе. Толькі да канца года бягучага  ксяндзы маюць магчымасць весці душпастырскую дзейнасць ў сваіх парафіях. Як зазначыў Рацыі айцец Станіслаў, у Гарадзенскай дыяцэзіі  не хапае святароў і ўлады не павінны абмяжоўваць прысутнасць ксяндзоў польскага паходжання на тэрыторыі Беларусі:

-Калі мэтанакіравана скарачаць прысутнасць замежных ксяндзоў на тэрыторыі Гарадзенскай дыяцэзіі, то ўзнікне вялікая праблема. Сутнасць яе ў  тым, што на сённяшні дзень семінарыя не ў стане забяспечыць патрэбы парафій неабходнай колькасцю ксяндзоў беларускага паходжання-яшчэ як мінімум 10 гадоў святары з-за мяжы павінны стала працаваць на Беларусі.

У лютым бягучага года Савет Міністраў прыняў пастанову, згодна з якой зацверджаны парадак запрашэння ў краіну чужаземных пастыраў. Паводле дакумента, святары і сёстры з ордэнаў з-за мяжы маюць магчымасць знаходзіцца на Беларусі на працягу 1 года, прычым, гэты час можа быць скарочаны ці працягнуты без абавязковага тлумачэння прычынаў.Падставаў для адмовы можа быць нават не веданне дзяржаўных моваў, якімі з’яўляюцца расейская і беларуская.
Колькасць вакантных працоўных месцаў на Гарадзеншчыне перавышае лічбу  безпрацоўных больш як на  15% і  складае амаль 5 000 чалавек, ці 1% ад эканамічна актыўнага насельніцтва рэгіёна.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international