У Бабруйску ўлады спрабавалі ў чарговы раз сарваць вылучэньне дэлегатаў на Кангрэс дэмсіл

2005 2005-07-25T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Штодня ў рэгіёнах Беларусі адбываюцца раённыя сходы па вылучэньні дэлегатаў на Кангрэс дэмакратычных сілаў, які мае адбыцца ў верасьні. Дата правядзеньня залежыць ад таго, якую зь 55 заяваў на арэнду памяшканьня зацьвердзіць Менгарвыканкам.
Кампанія ў вылучэньні кандыдатаў пачылася 15 чэрвеня, з запланаваных 300 дэлегатаў раённыя сходы ўжо вылучылі 100 чалавек.

У выходныя дні лідэры апазыцыйных партыяў выязжаюць у рэгіёны і ўдзельнічаюць у сходах. Некалькі разоў супрацоўнікі міліцыі наведвалі месцы сходаў. У Маладэчне туды прыйшлі пажарныя, у Жодзіне заблякавалі дом, дзе адбываўся сход, бо ў ім нібыта была разьлітая ртуць, у Рэчыцы была спроба папросту не даць праводзіць сход, у Баранавічах супрацоўнікі міліцыі затрымалі Станіслава Шушкевіча, Анатоля Лябедзьку, Сяргея Калякіна і іншых лідэраў палітычных структураў. Некалькі разоў на месцы правядзеньня сходу раптам з’яўляліся асацыяльныя элементы і пачыналі гучна паміж сабой спрачацца і нецэнзурна лаяцца. Супрацоўнікі міліцыі на гэта ніяк не рэагавалі.
23 ліпеня каля 60 чалавек сабралася на сход у Бабруйску, які міліцыя таксама спрабавала сарваць: каля 15 супрацоўнікаў міліцыі спрабавалі ўвайсьці ў прыватны дом, дзе праходзіў сход, і перапісаць імёны яго ўдзельнікаў. Паколькі на падобныя дзеяньні міліцыянты ня мелі афіцыйнай санкцыі, таму іх папросту не пусьцілі.
На думку лідэра АГП Анатоля Лябедзькі, менавіта ўдзельнікі сходаў будуць самымі актыўнымі дэманстрантамі ў часе выбарчай кампаніі: “Гэтыя людзі прыходзяць на сходы, ведаючы, што могуць быць правакацыі, што яны могуць быць затрыманыя, што пасьля іх будуць “цягаць” у КГБ. Гэта тыя людзі, якія не баяцца нічога і нікога. Гэта значыць, што яны будуць зьбіраць подпісы і на адзінага кандыдата. Калі трэба, яны выйдуць на наш беларускі майдан – Кастрычніцкую плошчу.” Спадар Лябедзька лічыць, што дзеяньні ўладаў на раённыя сходы ёсьць сьведчаньне боязі кансалідацыі апазыцыйных сілаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international