Жнівеньскі нумар “Свабоды” суд не прызнаў экстрэмісцкім

2008 2008-12-12T18:23:40+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 12 снежня, суд Іўеўскага раёна паўторна разглядаў справу аб прызнанні экстрэмісцкім жнівеньскага нумару незарэгістраванай газеты «Свабода». Як паведаміў адвакат Павел Сапелка, які прадстаўляў інтарэсы выдання, начальніку ўпраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці Ігару Сяргеенку адмоўлена ў разглядзе справы, паколькі экстрэмісцкіх публікацый у газеце па-ранейшаму не выяўлена.

Нагадаем: 9 верасня суд Іўеўскага раёна прызнаў жнівеньскі нумар незарэгістраванага выдання «Свабода» (№ 127 за 14–27.08.2008) экстрэміcцкім і пастанавіў знішчыць 5 тысяч асобнікаў гэтага выпуску. Грамадзянская справа была ўзбуджана на падставе заявы, якую падпісаў 4 верасня начальнік Упраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці Ігар Сяргеенка. УКДБ падалася падазронай публікацыя «Вайна ў Грузіі», змешчаная ў нумары выдання.

5 лістапада Гродзенскі абласны суд разгледзеў касацыйную скаргу на рашэнне суда Іўеўскага раёна. Суддзя Аляксандр Сіцько прыняў рашэньне матэрыялы па гэтай справе накіраваць на новы разгляд у суд Іўеўскага раёну.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international