Падведзеныя вынікі фотаконкурсу Беларускага ДПЧ

2008 2008-12-11T15:39:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

На ўдзел у конкурсе адгукнуліся многія беларускія майстры і аматары фатаграфіі. Усяго было заяўлена каля 150 кон­курсных прац.

У склад журы конкурсу ўвайшлі прадстаўнікі розных краін: Андрэй Бастунец — намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў; Тайда Харазовіч — дырэктарка Фундацыі CURE, Дом правоў чалавека ў Сараеве; Од Нербё — прафесійны фатограф, фотакарэспандэнт найбуйнейшай штодзённай газеты ў заходняй Нарвегіі, Bergens Tidende; Роан Джаясекера — рэдактар часопіса Index on Censorship, Дом правоў чалавека ў Лондане.

Перад міжнародным журы паўстала няпростая задача — выбраць з мноства выдатных здымкаў усяго толькі два.

У выніку працяглых дыскусій і абмеркаванняў, пераможцамі конкурсу сталіся:

 

1. У намінацыі «Найлепшае прафесійнае фота» — Андрэй Лянкевіч з працай «Жанчыны збіраюць журавіны» (Артыкул 23. 1. Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека: Кожны чалавек мае права на працу, на свабодны выбар працы, на справядлівыя і спрыяльныя ўмовы працы і на абарону ад беспрацоўя.):


«Жанчыны збіраюць журавіны» (Правы належаць А. Лянкевічу)

2. У намінацыі «Найлепшае аматарскае фота» — Вольга Тарасенка з працай «Дзіцё з мамай» (Артыкул 25.2. Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека: Мацярынства і маленства даюць права на асаблівае апекаванне і дапамогу. Усе дзеці, народжаныя ў шлюбе ці па-за шлюбам, павінны карыстацца аднолькавай сацыяльнай абаронай.):

 
«Дзіцё з мамай» (Правы належаць В. Тарасенка)

Для вызначэння пераможцаў улічваліся многія фактары, у тым ліку нестандартны падыход. «Да прыкладу, здымак Андрэя Лянкевіча адразу кідаецца ў вочы сваёй іроніяй: вядомы факт, што журавіны на Захадзе асацыююцца з рознымі кактэйлямі і здаровым ладам жыцьця», — дзеліцца сваімі ўражаннямі адзін з сябраў журы Роан Джаясекера.

Кожны з пераможцаў конкурсу атрымае прыз — паездку ў Вільню на двух чалавек на выходныя. Апроч гэтага, яшчэ 40 фатаграфій гэтых і іншых удзельнікаў конкурсу будуць уключаныя ў экспазіцыю «Правы чалавека праз аб’ектыў фотакамеры», якая распачнецца ў Беларускім ДПЧ ў Вільні ў студзені 2009 году.

Конкурс ладзіўся пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Літвы, Міністэрства замежных спраў Нарвегіі і Фундацыі Дамоў правоў чалавека (Нарвегія).

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international