Клецкі актывіст паскардзіўся ў пракуратуру

2008 2008-12-11T11:24:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Актывіст Руху “За Свабоду” Сяргей Панамароў патрабуе пакараць тых, хто забараніў грамадскую сустрэчу са старшынём Таварыства аховы помнікаў Антонам Астаповічам.

Актывіст лічыць, што забарона мясцовых чыноўнікаў незаконная. Па-першае, існавала папярэдняя дамоўленасць з загадчыцай чытальнай залі бібліятэкі Дома культуры, якая паведаміла, што памяшканне ў прызначаны для сустрэчы час будзе вольным. Па-другое, адказны чыноўнік Клецкага райвыканкама ў сваім адказе на запыт Панамарова паведаміў, што узгаднення з уладай для грамадскай сустрэчы не патрэбна.

Непасрэдна перад сустрэчай дырэктарка Дома культуры, ідэолаг райвыканкама а таксама чацвёра міліцыянтаў не дазволілі Сяргею Панамарову і прыехаўшаму з Мінску Антону Астаповічу прайсці ў ДК. Паводле словаў чыноўніцы, гэта рабілася на падставе вуснай забароны на сустрэчу старшыні Таварыства аховы помнікаў з грамадскасцю Клецка, спушчанай “зверху” .

Жыхары горада таксама скардзіліся, што супрацоўнікі міліцыі з’явіліся каля ДК за паўгадзіны да запланаванай сустрэчы і патрабавалі ў людзей не падыходзіць да ДК, пагражаючы ў адваротным выпадку непрыемнасцямі.

Сяргей Панамароў просіць растлумачыць супрацоўнікам райвыканкама пра недапушчальнасць дзеянняў, парушаючых заканадаўства, а таксама пакараць міліцыянтаў, якія запалохвалі людзей.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international