Івана Шылу абвясцілі невыязным і тэрмінова забіраюць у войска

2008 2008-12-12T10:37:46+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Беларусі новы невыязны. Маладафронтаўца Івана Шылу абмежавалі ў праве выезду з краіны і тэрмінова забіраюць ў войска.


11 снежня актывіст салігорскага Маладога Фронту атрымаў позву тэрмінова з’явіцца ў ваенны камісарыят па месцы прапіскі. Тут маладафронтаўцу паведамілі, што рашэнне, прынятае ў лістападзе аб яго непрыдатнасці, адмененае і цягам некалькіх дзён ён мае быць прызваны на службу, а на гэты час ён да таго ж уносіцца ў спіс асобаў, якім забаронена выезжаць з Беларусі.


“Мне прыйшла позва, у якой фактычна нічога не напісана, апроч таго, што я абмяжоўваюся ў праве выезду з Беларусі у сувязі з мерапрыемствамі па прызыве. Я з’явіўся ў ваенкамат, дзе мне нічога ніхто не паведамляў, апроч як у апошнім кабінеце, дзе сказалі, што у пятніцу я яшчэ раз прайду цяпер ужо перадпрызыўную камісію і хутчэй за усё буду накіраваны на службу.”


Нагадаем, што гэта ўжо не першы выпадак адмены рашэння аб прадастаўленні вайсковай адтэрміноўкі моладзевым дэмакратычным актывістам – так у студзені мінулага года ў Гомелі быў пабраны у войска адлічаны папярэдне з гарадскога унівэрсітэту актывіст Моладзі БНФ Зміцер Жалезнічэнка, у красавіку ў Мінску такая ж сітуацыя адбылася са старшынём арганізацыі Алесем Калітой, да таго ж цяпер на стадыі прызыву знаходзіцца і сын намесніка старшыні партыі БНФ Вінцука Вячоркі Франак.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international