У Баранавічах акцыя праваабаронцаў – у моладзевым асяродку
11.12.2008.
Тэгі: акцыі, студэнты, праваабаронцы, 60 год прыняцця Дэкларацыі правоў чалавека.
У Баранавічах праваабаронцы правялі акцыю з нагоды юбілею Дэкларацыі ў моладзевым асяродку.
Мясцовыя праваабаронцы С.Гоўша, К.Пятровіч, В.Сырыца і В.Болбат 10 снежня выйшлі ў горад, каб павіншаваць грамадзянаў з юбілеем Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Удзельнікі акцыі вырашылі ў гэты дзень звярнуцца менавіта да студэнцкай моладзі.
“Мы раздавалі інфармацыйныя матэрыялы і святочны выпуск Дэкларацыі каля Баранавіцкага дзяржуніверсітэту, бо, на нашую думку, моладзь, студэнты сёння з’яўляюцца найбольш актыўнай групай насельніцтва і працаваць трэба менавіта з імі,”- распавёў Сяргей Гоўша.
Паводле праваабаронцы, калі іншыя гараджане па-рознаму рэагавалі на звароты ўдзельнікаў акцыі, то студэнты ахвотна падыходзілі да іх, цікавіліся інфармацыяй і з задавальненнем бралі інфармацыйныя матэрыялы. Перашкодаў з боку ўладаў і праваахоўных органаў не было.
“Дзяржуніверсітэт знаходзіцца на ўскрайку гораду, магчыма, таму нашая акцыя не прыцягнула да сябе ўвагі гарадской адміністрацыі і міліцыі”, - мяркуе спадар Гоўша.
Напярэдадні Дня правоў чалавека С.Гоўша, К.Пятровіч, В.Сырыца і В.Болбат звярнуліся да старшыні Баранавіцкага гарвыканкама з заявай, у якой прапанавалі размясціць у горадзе расцяжку з нагоды свята. Але, як зазначыў Сяргей Гоўша, адказу ад гарадской адміністрацыі яны не атрымалі і расцяжкі ў горадзе, зразумела, ніхто не бачыў.
Навіны па тэме
03.09.2010 АЛЕСЬ БЯЛЯЦКІ: «У БЕЛАРУСАЎ ІСНУЕ КАЛЕКТЫЎНЫ ІНСТЫНКТ СТРАХУ»
03.09.2010 Мінгарвыканкам забараніў правядзенне акцыі «Бой падушкамі», прысвечанай гадавіне біты пад Оршай
01.09.2010 Алесь Бяляцкі: "Новы кіраўнік "Freedom House" глыбока сядзіць у беларускай тэме"
30.08.2010 У Берасьці затрымалі Рамана Кісьляка
26.08.2010 Расьцяжка “Стоп 193.1!” – на самай высокай кропцы Беларусі
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








