У Баранавічах акцыя праваабаронцаў – у моладзевым асяродку

2008 2008-12-11T14:49:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Баранавічах праваабаронцы правялі акцыю з нагоды юбілею Дэкларацыі ў моладзевым асяродку.


Мясцовыя праваабаронцы С.Гоўша, К.Пятровіч, В.Сырыца і В.Болбат 10 снежня выйшлі ў горад, каб павіншаваць грамадзянаў з юбілеем Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Удзельнікі акцыі вырашылі ў гэты дзень звярнуцца менавіта да студэнцкай моладзі.


“Мы раздавалі інфармацыйныя матэрыялы і святочны выпуск Дэкларацыі каля Баранавіцкага дзяржуніверсітэту, бо, на нашую думку, моладзь, студэнты сёння з’яўляюцца найбольш актыўнай групай насельніцтва і працаваць трэба менавіта з імі,”- распавёў Сяргей Гоўша.


Паводле праваабаронцы, калі іншыя гараджане па-рознаму рэагавалі на звароты ўдзельнікаў акцыі, то студэнты ахвотна падыходзілі да іх, цікавіліся інфармацыяй і з задавальненнем бралі інфармацыйныя матэрыялы. Перашкодаў з боку ўладаў і праваахоўных органаў не было.


“Дзяржуніверсітэт знаходзіцца на ўскрайку гораду, магчыма, таму нашая акцыя не прыцягнула да сябе ўвагі гарадской адміністрацыі і міліцыі”, - мяркуе спадар Гоўша.


Напярэдадні Дня правоў чалавека С.Гоўша, К.Пятровіч, В.Сырыца і В.Болбат звярнуліся да старшыні Баранавіцкага гарвыканкама з заявай, у якой прапанавалі размясціць у горадзе расцяжку з нагоды свята. Але, як зазначыў Сяргей Гоўша, адказу ад гарадской адміністрацыі яны не атрымалі і расцяжкі ў горадзе, зразумела, ніхто не бачыў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international