Акцыі праваабаронцаў выклікалі ў жодзінцаў выключна станоўчыя эмоцыі

2008 2008-12-11T14:59:58+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/a_lap_u_vykankamie_ma.jpg

10 сьнежна 2008 года ў Жодзіне былі праведзены сьвяточныя акцыі ў гонар 60 годзьдзя Усеагульнай дэкалярацыі правоў чалавека. Праваабронцы й актывісты грамадзкай супольнасьці распаўсюджвалі на вуліцах горада, ва ўстановах - у пракуратуры, гарвыканкаме, моладзевым цэнтры, некаторых сярэдніх школах, ля прахадной ПА “БелАЗу” - інфаматэрыялы, а таксама перадалі ў рукі адміністрацыяў і кіраўніцтва афіцыйных установаў каляровыя плякаты з апісаньнем кожнага артыкулу Дэклярацыі.

Акцыі выклікалі выключна станоўчыя эмоцыі, асабліва ў рабочага люду, моладзі й дзяцей.

Жодзінцы з задавальненьнем рэагавалі на падзею, пагаджаліся фатаграфавацца, бралі матэрыялы й дзячылі па-беларуску. Было нават нечаканым тое, што жыхары Жодзіна адгукаючыся на звароты па-беларуску, з задавальненьнем адказвалі таксама на роднай мове, дзяквалі й за матэрыялы, абменьваліся эмоцыямі, фразамі салідарнасьці. Пры гэтым, адчувалася поўнае разуменьне сытуацыі ў краіне.

Асабліва рабочыя “БелАЗу” й сталыя грамадзяне пэнсыйнага ўзросту, часам пачыналі выказваць свае прытэнзыі да рэальнага стану з правамі чалавека ў краіне. А некаторыя грамадзяне, нават, не сьпяшаліся браць прадукцыю, пакуль не ўпэўніваліся, што раздаецца яна прадстаўнікамі апазыцыі (!?).

Гэта было сапраўдным прыемным і зусім нечаканым сюрпрызам для прадстаўнікоў Партыі БНФ у Жодзіне Сьвятланы Лапіцкай і Аляксея Лапіцкага. Апошняга, дарэчы, шмат хто пазнаваў, асабліва пасьля ягоных словаў з пажаданьнямі: “Гэта дэкларацыя правоў чалавека, чытайце пра свае правы, ведайце іх і дабівайцеся іх выкананьня … - любіце Беларусь!” Людзі звычайна адказвалі на гэта дабразычлівымі ўсьмешкамі й падзякамі. Некаторыя стрымана буркаталі: “Ага, тут даб’есься! Дзе вы іх ту бачылі ў нашай краіне? Што ня ведаеце з кім справу маем …?” і да т. п.

У Жозінскім выканкаме плякаты з Усеагульнай дэклярацыяй правоў чалавека былі перададзеныя ў прыймальні старшыні выканкаму й непасрэдна кіраўніку справамі выканкаму Сяргею Конану.

У СШ№ 4 плякаты з удзячнасьцю прыняла сама дэрэктарка школы. А ў моладзевым цэнтры, акрамя дырэктаркі дэклярацыі атрымалі наведвальнікі цэнтру, некаторыя супрацоўнікі.

У Жодзінскай пракуратуры матэрыялы перадаваліся пракурору горада Жодзіна Віктару Літвіненку. Дарэчы, тут адбыўся невялікі казус, які можна аднесьці толькі да пэўнай інэрцыі, прафэсінай звычцы альбо банальнай недасьведчанасьці. Так, пракурор (адзіны з усіх адказных чыноўнікаў) чамусьці выказаў жаданьне перапісаць сабе ў кнігу зваротаў дадзеныя з адрэсамі ўсіх распаўсюджвальнікаў, якія да яго зайшлі ў кабінэт зь віншавальнымі плякатамі (у выніку - запісаў аднаго А.Лапіцкага). В.Літвіненка заявіў, што гэта - ФРАНЦУЗСКАЯ ДЭКЛЯРАЦЫЯ, а пасьля тлумачэньняў, уважліва прыглядаўся да выходных дадзеных, шукаў, дзе ж усё ж вырабляўся плякат (мабыць, вельмі спадабалася якасьць падарунку жодзінскаму пракурору). На прапанову павесіць плякат з дэкларацыяй у бачным і даступным для прачытаньня людзьмі месцы ён зазначыў, што сам ужо знойдзе, дзе яго павесіць …

Напрыканцы працоўнага дня, ужо ў сяброўскім коле прадстаўнікі розных грамадзкіх асяродкаў адсьвяткавалі юбілей Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека й удала праведзеныя акцыі, паразмаўлялі й пазнаёміліся зь некаторымі новымі сябрамі, якія прыйшлі на сьвяточную сутрэчу паслухаць музыку, паразмаўляць, абменяцца эмоцыямі, ўражаньнямі, інфармацыяй і зацікаўленасьцямі, убачыць пэрспэктывы ўзаемных будучых кантактаў і узаемадзеяньня. Усе разыйшліся па дамах у добрым, сьвяточным настроі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international