У Гародні працягваюць пераследваць грамадскіх актывістаў

2008 2008-12-11T11:07:52+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння ў Гародні зноў незаконна затрымліваюць грамадска-палітычных актывістаў. З самай раніцы машына, у якой ехалі старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі БСДГ Віктар Сазонаў, сябра АГП Дзмітрый Бандарчук, прадстаўнік “Руху за свабоду” Алесь Зарэмбюк і старшыня гарадской арганізацыі партыі БНФ Вадзім Саранчукоў, беспадстаўна была затрымана ў горадзе міліцыянтамі і канваявана на вуліцу Шчорса пад будынак наркалагічнага дыспансера.

 
Пасля некаторага часу прадстаўнікоў кааліцыі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў адпусцілі. Але па дарозе на Друзгенікі ў Літву, як толькі машына ўехала ў памежную зону, яна была зноў спынена, на гэты раз памежнікамі. Урэшце грамадска-палітычных актывістаў прапусцілі на памежны пераход Прывалка. Там чарговы раз за апошнія месяцы на асабісты дагляд быў “запрошаны” Віктар Сазонаў, прычыны асабістага дагляду як заўсёды патлумачаны не былі. У выніку асабістую машыну Алеся Зарэмбюка пратрымалі на мяжы больш гадзіны. Пасля гэтага рэгіянальныя дэмакратычныя лідары нарэшце змаглі праехаць у Літву.

 
Такія дзеянні службовых асобаў яскрава сведчаць, што ў Гародні існуе актыўны палітычны вышук, праслухоўванне спецслужбамі тэлефонных размоваў грамадзян і як следства незаконны пераслед з-за палітычных перакананняў. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international