Алесь Бяляцкі: «У краіне, якая падпісала Дэкларацыю правоў чалавека, забараняюць яе раздаваць»

2008 2008-12-11T10:05:54+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека каментуе арышты ў Менску ў 60-угодкі прыняцця Дэкларацыі правоў чалавека.

 
«Непрыемна і прыкра, што ў нашай краіне, якая падпісала Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека, яе нельга раздаваць», - заявіў у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97 віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі.

 
10 снежня на праспекце Незалежнасці ў Менску былі арыштаваныя праваабаронцы, якія распаўсюджвалі Дэкларацыю правоў чалавека з нагоды 60-годдзя яе прыняцця. Усяго, разам з моладзевымі актывістамі, якія распаўсюджвалі дэкларацыю, былі затрыманыя больш за 20 чалавек. Сярод затрыманых -- Алесь Бяляцкі, Уладзімір Лабковіч, Алег Мацкевіч, Марына Статкевіч, Сяргей Сыс.

 
«Мы раздавалі мінакам Дэкларацыі правоў чалавека і інфармацыйныя ўлёткі аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі. На жаль, акцыю не атрымалася правесці так, як планавалася. Нас затрымалі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным і адвезлі ў Цэнтральны РУУС, дзе пратрымалі тры гадзіны. У нас перапісалі пашпартныя звесткі і вызвалілі без якіх-небудзь тлумачэнняў», - кажа Алесь Бяляцкі.

 
Супрацоўнікі міліцыі не пажадалі назваць сябе, хаця па законе абавязаныя прад'явіць дакументы. Праваабаронцаў і актывістаў вызвалілі без складання пратаколаў. Пры затрыманні да іх ужывалі сілу.

 
«Цяжка сказаць, хто менавіта нас затрымліваў, паколькі яны былі ў цывільным. Супрацоўнікі міліцыі не назваліся, хаця іх аб гэтым прасілі. Яны вельмі груба сябе паводзілі, піхалі дзяўчат», - дадаў Алесь Бяляцкі.

 
У акцыі, паводле яго словаў, прымала ўдзел каля 30 праваабаронцаў і моладзевых актывістаў.

 
У цэнтры Менска сёння дзяжурыць велізарная колькасць супрацоўнікаў міліцыі і АМАПа. Яны перапыняюць усе спробы правесці акцыі ў Міжнародны дзень правоў чалавека.

 
Таксама 10 снежня ў Гародні праваабаронцы праводзілі акцыю, прысвечаную 60-годдзю прыняцця дэкларацыі правоў чалавека. Супрацоўнікі АМАПа затрымалі Віктара Сазонова, Уладзіміра Хільмановіча, Яна Романа, Алега Калінкава і іншых удзельнікаў акцыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international