Затрыманьнямі актывістаў руху “Зубр” скончылася акцыя, прымеркаваная да 11-цігодзьдзя знаходжаньня Лукашэнкі на пасадзе кіраўніка краіны.

2005 2005-07-22T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21 ліпеня а 17 гадзіне актывісты “Зубра” выйшлі на плошчу Якуба Коласа. Маладыя людзі разьвярнулі расьцяжку “Свабоду палітвязням!”, а таксама партрэты палітзняволеных Міхаіла Марыніча, Сяргея Скрабца, Андрэя Клімава, Валера Леванеўскага, Міколы Статкевіча і Паўла Севярынца.

Прыкладна праз пяць хвілінаў пасля пачатку акцыі на актывістаў наляцелі "амапаўцы", колькасьць якіх значна перавышала колькасьць маладых людзей. Яны жорстка хапалі ўсіх удзельнікаў акцыі і амаль усіх затрымалі. Некаторыя ўдзельнікі акцыі селі на асфальт, каб выказаць пратэст незаконнаму затрыманьню. Супрацоўнікі АМАПу спрабавалі падняць іх, вырывалі з рук партрэты, цягнулі па зямлі. У выніку ўдзельнікаў акцыі Ільлю Богдана,
Яна Давідовіча, Дар’ю Барабась, Уладзіслава Несцера, Натальлю Ушко, Аляксандра Ушко, Алену Капач і Аляксандра Курбацкага затрымалі і адвезьлі ў Савецкі РАУС.
На Аляксандра Ушко і Аляксандра Курбацкага складзеныя пратаколы па арт. 167-1 КаАП.
“Гэтая акцыя ў чарговы раз падкрэсліла рэпрэсіўны характар існуючага рэжыму. Абсалютна мірную акцыю, якая ніякім чынам не парушае беларускае заканадаўства, у які раз жорстка разагналі амапаўцы,” – пракаментаваў падзеі актывіст “Зубра” Мікіта Сасім.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international