Каля 30 ўдзельнікаў акцый было затрымана 10 снежня ў Беларусі

2008 2008-12-10T18:04:42+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 

Святкаваньне 60-годдзя прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека ў Беларусі завяршылася масавымі, а часам і грубымі затрыманьнямі.

У Гародні ранкам былі затрыманыя 4 удзельнікі акцыі: Віктар Сазонаў, Уладзімір Хільмановіч, Ян Роман, Алег Калінкоў. У Магілёве затрыманыя юрысты Аляксандр Каралёў і Аляксандр Падалян, у Берасці адвезьлі ў РАУС маладафронтаўцаў Андрэя Шарэнду і Юрася Бакура, у Кобрыне – Станіслава Кучынскага і актывіста “Маладога фронту”, прозвішча якога высвятляецца.

 

У Менску каля будынку КДБ былі затрыманыя 8 актывістаў ініцыятывы “Маладая Беларусь” начале з Артурам Фінькевічам(Алесь Круткін, Алесь Сьцепаненка, Сяржук Клюеў, Валер Саковіч, Раман Багдановіч, Ніка Лазоўская і Вольга Бурневіч., апранутыя ў турэмную вопратку. Крыху пазней каля Гуму пераапранутыя амапаўцы затрымалі праваабаронцаў, якія прэзентавалі менчукам тэксты Дэкларацый. У Цэнтральны РУУС Менска былі дастаўленыя праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Ўладзімір Лабковіч, Алег Мацкевіч, Марына Статкевіч, Сяргей Сыс і Ірына Тоўсцік.

Практычна праз некалькі хвілінаў у цэнтры Менска затрымалі яшчэ некалькі актывістаў “Моладзі БНФ”, сярод якіх вядомыя прозьвішчы Сяржука Карповіча, Франака Вячоркі, Антона Койпіша, Сяржука Семянюка. Пакуль яшчэ застаецца нявысветленым прозьвішча яшчэ аднаго удзельніка акцый, якога таксама даставілі ў Цэнтральны РУУС Менска.

Пры затрыманні праваабаронцаў у дачыненьні да Алеся Бяляцкага ды Ірыны Тоўсцік выкарыстоўвалася грубая фізічная сіла, у дзяўчыны адабралі тэлефон і незаконна завалодалі СІМ-картай.

Па няпоўнай інфармацыі цягам дня 10 снежня было затрымана 28 актывістаў грамадскіх рухаў і арганізацый і праваабаронцаў. Усе яны зараз на волі.

Такім чынам афіцыйная Беларусь “адзначыла” Дзень правоў чалавека, які, дарэчы, з’яўляецца адным з дзяржаўных памятных дзён.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international