Праваабарончая супольнасць абмеркавала свае праблемы і планы за круглым сталом

2008 2008-12-10T17:19:38+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, у Дзень правоў чалавека, “Праваабарончы альянс” начале з Людмілай Гразновай правёў круглы стол па тэме “Стан з правамі чалавека ў Беларусі” і ўручыў прэміі за паспяховую працу ў галіне правоў чалавека. Узнагароды ад арганізацыі атрымалі праваабаронца Барыс Звозкаў, адвакатка Тамара Сідарэнка і журналіст Сямён Печанко.

Мерапрыемства адбылося на сядзібе Партыі БНФ. Акрамя лаўрэатаў, у ім узялі ўдзел віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH), праваабаронца Алесь Бяляцкі, праваабаронца Таццяна Равяка, старшыня Беларускага Хельсінскага камітэту Алег Гулак і юрыст арганізацыі Гары Паганяйла, праваабаронца Валеры Шчукін, старшыня Камітэту ў абарону рэпрэсаваным “Салідарнасць” Іна Кулей і сябра арганізацыі Эніра Браніцкая, актывіст кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Аляксандар Атрошчанкаў, старшыня Беларускай жаночай лігі Ніна Стужынская, праваабаронца Раіса Міхайлоўская і інш.

Падчас круглага стала абмяркоўваліся цяперашняя сітуацыя з правамі чалавека ў краіне, праваабаронцы спрабавалі вызначыць тыя асноўныя накірункі, у якіх трэба весці працу сумеснымі намаганнямі ў бліжэйшы год.

Як зазаначыў Алесь Бяляцкі, адным з першых такіх крокаў павінна стаць абарона саміх правабаронцаў.

“Пытанне абароны праваабаронцаў пяць год таму было яшчэ неактуальнае для нашай краіны, але зараз гэтая праблема пагрукалася да нас у дзверы. Тут варта прыгадаць і рэгіянальных правабаронцаў, якія былі адміністратыўна пакараныя, і гісторыю з рэгістрацыяй праваабарончых арганізацыяў,” – сказаў Алесь Бяляцкі.

Сярод праблемаў, якім трэба надаць больш увагі, праваабаронца таксама назваў збор больш дакладнай і выверанай інфармацыі аб парушэннях правоў чалавека ў краіне, а таксама адукацыйныя праграмы для саміх праваабаронцаў.

Паводле Іны Кулей, першым пунктам у дыялогу Беларусі з Еўразвязам павінны быць людзі.

“Людзі – гэта “справа 14-ці”. Сёння ўсім нам слушна адзіным лістом, адзіным ціскам патрабаваць зняцця з іх гэтага пакарання. Таксама мы павінны мы павінны адстойваць правы і інтарэсы тых, хто хоча, але не можа вярнуцца на радзіму. Гэта тыя ж студэнты-каліноўцы, якіх абвінавачваюць у тым, што яны нібыта хаваюцца ад радзімы,”- зазначыла спн. Кулей.

Удзельнікі круглага стала сыйшліся ў меркаванні наконт таго, што праваабарончая супольнасць, якая склалася на сёння ў Беларусі, можа больш-менш паспяхова вырашаць тыя задачы, якія зараз стаяць перад праваабаронцамі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international