У Гродна затрыманы журналіст Іван Роман

2008 2008-12-10T13:00:07+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёння ў Гродне быў затрыманы незалежны журналіст Іван Роман. Зараз ён знаходзіцца ў Ленінскім РАУС горада. Як паспеў паведаміць Іван па тэлефоне прэс-службе БАЖ, затрыманне адбылося ў момант, калі ён асвятляў акцыю мясцовых праваабаронцаў, прымеркаваную да 60-годдзя падпісання Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Наяўнасць журналісцкага пасведчання не спыніла міліцыянтаў.

«Сёння раніцай праваабаронцы і грамадскія актывісты ладзілі  грамадскую акцыю – ішлі па вуліцах Гродна і раздавалі жыхарам брашуркі са зместам Дэкларацыі і сувенірныя сцяжкі. Я асвятляў гэтае мерапрыемства: браў інтэрв’ю і рабіў фотаздымкі. Каля парку Жылібера да нас падышлі супрацоўнікі АМАПу і затрымалі», — распавёў падрабязнасці І. Роман.

Зараз затрыманыя знаходзяцца ў Ленінскім РАУС Гродна, куды іх даставілі нібыта «для высвятлення асобаў і ўзяцця тлумачэнняў».

Па словах журналіста, у яго перапісалі пашпартныя дадзеныя, а даваць тлумачэнні ён адмовіўся.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international