Дзень правоў чалавека: хроніка святкавання (аднаўляецца пастаянна)

2008 2008-12-10T20:29:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/393_s.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 

 

 

16.30. Прыкладна у гэты ж самы час у раёне у ГУМа на праспекце Незалежнасці былі арыштаваныя праваабаронцы, якія распаўсюджвалі асобнікі усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека. Сярод затрыманых - віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі, праваабаронцы Ўладзімір Лабковіч, Алег Мацкевіч, Марына Статкевіч і Сяргей Сыс.

Усе затрыманыя на дадзены момант знаходзяцца ва упраўленні унутраных спраў Цэнтральнага раёну беларускай сталіцы.

Сярод затрыманых быў праваабаронца Сяргей Сыс, яго ўжо выпусцілі і ён пракаментаваў здарэнне Радыё Рацыі:

- Зараз я толькі што выйшаў з міліцыі Цэнтральнага раёну Мінска. Праваабаронцы і моладзь сёння зладзілі акцыю – раздавалі жыхарам Мінска тэксты дэкларацыі правоў чалавека і сувеніры: сцяжкі з сімвалам 60-годдзя прыняцца дэкларацыі. Спачатку была затрымана ў цэнтры горада група моладзі, прыкладна 9 чалавек, якія хадзілі ў робах вязняў. Потым затрымалі 7 чалавек праваабаронцаў і праз 30 хвілін у РАУС яшчэ прывезлі групу з 8 маладых людзей, актывістаў з розных моладзевых рухаў. Зараз выпусцілі першую групу, перапісаўшы пашпартныя звесткі. У некаторых узялі адбіткі пальцаў. Вызвалілі групу моладзі на чале з Артурам Фінкевічам, затым выпусцілі праваабаронцаў. У РАУСе застаюцца прадстаўнікі Моладзі БНФ, сярод іх і Франак Вячорка.(Радыё Рацыя)

15.55. Да 60-годзьдзя абвяшчэньня Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека дэмакратычныя актывісты Берасьця правялі некалькі грамадзкіх акцыяў. Праваабаронцы на чале з Уладзімерам Вялічкіным наладзілі мітынг на гарадзкім стадыёне “Лякаматыў”. Удзел у ім узялі больш за 300 чалавек, у тым ліку прыватныя прадпрымальнікі. Мітынг прайшоў у прысутнасьці вялікай колькасьці міліцыянтаў і супрацоўнікаў АМАПу.
Таксама да юбілею Дэклярацыі правоў чалавека сябры “Маладога фронту” вывесілі і замацавалі замком бел-чырвона-белы сьцяг на флагштоку фасаду Берасьцейскага пэдагагічнага ўнівэрсытэту. Міліцыянты затрымалі дваіх удзельнікаў акцыі: Андрэя Шарэнду і Юрася Бакура.
У аддзеле міліцыі Ленінскага раёну Берасьця ад іх запатрабавалі пісьмовых тлумачэньняў. На гэты момант маладафронтаўцы застаюцца ў пастарунку. (Радыё Свабода)

16.00 Адвакат Павел Сапелка з’явіўся ў Цэнтральны РАУС, каб прадстаўляць інтарэсы затрыманых Алеся Бяляцкага і Ірыны Тоўсцік. Адваката не пусцілі нават зайсці ў будынак. Са скаргай на дзеянні супрацоўнікаў Цэнтральнага РАУС ён накіраваўся ў пракуратуру Цэнтральнага раёну.

Затрыманых пачалі адпускаць. Першымі вызвалілі Алеся Бяляцкага і Уладзімера Лабковіча. Супрацоўнікі міліцыі перапісваюць іх пашпартныя дадзеныя і даглядаюць уласныя рэчы.

15.05 У цэнтры Менску каля ГУМу затрымалі праваабаронцаў і актывістаў, якія выйшлі на галоўны сталічны праспект з тым, каб нагадаць гараджанам пра юбілей Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і падараваць гэты дакумент. Затрыманыя 6 чалавек - Алесь Бяляцкі, Уладзімер Лабковіч, Сяржук Сыс, Алег Мацкевіч, Ірына Тоўсцік і Марына Статкевіч. зараз іх даставілі ў Цэнтральны РАУС Менску.

14.15 У цэнтры Магілёву на пешаходнай вуліцы Леніна за распаўсюд Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека затрыманыя дэмакратычныя актывісты юрысты Аляксандр Каралёў і Аляксандр Падалян. Супрацоўнікі міліцыі даставілі іх у пастарунак дзеля разьбіральніцтва.

13.50. Не здзейсніліся надзеі баранавіцкіх правабаронцаў, што ў горадзе з’явіцца хаця б адна расцяжка з нагоды 60-годдзя Ўсеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Карней Пятровіч, Вячаслаў Болбат, Віктар Сырыца і Сяргей Гоўша пісьмова звярнуліся ў гарвыканкам і прасілі змясціць у горадзе хаця б адну расцяжку – у сувязі з тым, што Дэкларацыя цалкам уваходзіць у беларускую Канстытуцыю. Улады не далі ні пісьмовага, ні вуснага адказу ва ўстаноўлены законам тэрмін, ды і расцяжка ў горадзе не з’явілася.

13.00. Усе затрыманыя ў Горадні ўдзельнікі акцыі, прысвечанай 60-гадавіне прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека пакінулі Ленінскі РАУС. Міліцыянты запатрабавалі напісаць тлумачэньні і паведамілі, што пазьней будзе вырашана, складаць пратаколы альбо не складаць. Пра гэта паведаміў праваабаронца Віктар Сазонаў.

11.00. Да затрыманых раней у Гародне праваабаронцаў далучыўся актывіст Ян Роман, які таксамабраў удзел у акцыі прымаркаванай да 60-гадавіны прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

10.45. У Горадні затрыманыя праваабаронцы Віктар Сазонаў, Уладзімір Хільмановіч і Алег Калінкоў, якія раздавалі мінакам тэксты Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і сувенірную прадукцыю ў выглядзе сцяжкоў з лагатыпам 60-годдзя прыняцця гэтага дакумента. Затрыманых даставілі ў Ленінскі РАУС Горадні. Пакуль міліцыя ня ведае, што рабіць з затрыманымі.

10.05.
У Віцебску службовыя асобы мясцовых выканкамаў і адміністрацый, пракуратур, міліцыі і судоў атрымалі віншаванні ад прадстаўніка БХК па Віцебскім рэгіёне Паўла Левінава. У віншаваннях праваабаронца нагадаў, што Беларусь з'яўляецца краінай-заснавальнікам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і адной з распрацоўшчыц Усеагульнай дэкларацыі, а таксама ўдзельнікам Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах і канстатаваў, што Рэспубліка Беларусь ухіляецца ад выканання сваіх міжнародных абавязкаў у галіне правоў чалавека.

Толькі сёлета жыхарамі Віцебшчыны пададзена больш дзесяці скаргаў у Камітэт ААН па правах чалавека, - падкрэсліў Павел Левінаў.

Да віншаванняў Павел Левінаў прыклаў брашуру з тэкстам Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і CD-кружэлку з падборкай міжнародных дакументаў па правах чалавека і матэрыяламі аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

9.45. У Менску адбудзецца марш “невыязных” з патрабаваньнем выкрасьліць з “чорнага” сьпісу прозьвішчы апазыцыянэраў, а на рынках прадпрымальнікі будуць страйкаваць супраць новага закону аб мытных падатках.

9.30. У Сусьветны дзень абароны правоў чалавека актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” будуць трымаць аднадзённую галадоўку, патрабуючы ўсеагульнай амністыі і рэабілітацыі для палітычных вязьняў Беларусі. На гэты момант пра галадоўку абвясцілі 45 актывістаў.

9.20. Сёньня гарадзенскія праваабаронцы не змаглі патрапіць у памяшканьне, дзе захоўваліся тэксты Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Актывісты планавалі 10 снежня, у афіцыйны Дзень правоў чалавека выйсці на вуліцы горада, каб раздаваць гэтыя асобнікі гарадзенцам. Аднак уначы нехта ўчыніў правакацыю і запампаваў у замкі спецыяльны клей. Верагодна ў Гародне з’явіліся нейкія цемрашальскія асобы, што супрацьстаяць гэтаму дакументу, які між іншых краін, ратыфікавала і Рэспубліка Беларусь. Праваабаронцы з Гародні паведамілі, што акцыя, прысвечаная 60-й гадавіне прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, усё адно адбудзецца.


 

Фота Радыё Свабода.


 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international