Сёньня родныя выкрадзеных беларускіх палітыкаў і грамадзкіх дзеячоў аднеслі звароты да кірапўнікоў рэспубліканскіх сродкаў масавай інфармацыі, якія “ня хочуць інфармаваць грамадзянаў Беларусі пра праблему выкраданьня апазіцыйных палітыкаў, а калі і зьвяртаюцца да гэтай тэмы, то вывяргаюць толькі патокі цынічнай ілжы і нізкапробнай хлусьні”.

2003 2003-01-20T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Галоўнаму рэдактару газеты «Беларусь сегодня» Паўлу Якубовічу
Галоўнаму рэдактару газеты «Народная газета» Міхаілу Шыманскаму
Галоўнаму рэдактару газеты «Республика» Анатолю Лемяшонку
Дырэктару БТ Ягору Рыбакову
Дырэктару СТВ Аляксандру Зімоўскаму
Дырэктару ОНТ Рыгору Кісялю
Дырэктару Белтэлерадыякампаніі Уладзіміру Мартынаву

Спадары!

Мы, родныя і блізкія выкрадзеных беларускіх палітыкаў, зьвяртаемся да вас, як да кіраўнікоў дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, якія выдаюцца за кошт дзяржаўнага бюджэту, г.зн. за кошт грамадзянаў Беларусі, а значыць – і за наш кошт.
Вось ужо чацьвёрты год у нашай краіне зьнікаюць людзі, якія не баяліся адкрыта выступаць супраць існуючай улады – улады, якая ня ў стане гарантаваць бясьпеку грамадзянаў, улады, якая груба парушае правы чалавека, якая ня можа забясьпечыць годны ўзровень жыцьця. Кіраўніцтва краіны ня церпіць крытыкі. Відаць, таму нашых блізкіх сёньня няма разам з намі. Пра іх лёс нічога не вядома.
У гэтай сітуацыі дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі, якія павінны дзейнічаць у інтарэсах усяго грамадзтва, угодліва прыслугоўваюць толькі дзейнічаючай уладзе. Яны ня хочуць інфармаваць грамадзянаў Беларусі пра праблему выкраданьня апазіцыйных палітыкаў, а калі ізьвяртаюцца да гэтай тэмы, то вывяргаюць толькі патокі цынічнай ілжы і нізкапробнай хлусьні. Але пра гэта вы ведаеце ня горш за нас.
Сёньня мы перадаем вам дадзены зварот дзеля таго, каб вы ўспомнілі, што вашымі працадаўцамі зьяўляюцца не прэзідэнт і ўрад, а грамадзяне нашай краіны, якіх, згодна з Канстытуцыяй, вы павінны забясьпечваць праўдзівай інфармацыяй, а не прапагандысцкай інфекцыяй.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international