Міліцыянты патрабуюць тлумачэнняў ад распаўсюджвальнікаў “Народнай волі”

2008 2008-12-09T16:28:01+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёння, 9 снежня, у Берасці моладзевыя актывісты дэмакратычных сіл на вуліцы Пушкінская бясплатна раздавалі нумары газеты "Народная воля" за гэты і мінулы месяцы з заклікам набываць незалежную прэсу цяпер і ў шапіках.

 

Адразу да іх падышлі супрацоўнікі міліцыі. Яны праверылі дакументы ў Юркі Бакура і Андрэя Шарэнды, а таксама выходныя дадзеныя газеты. Хлопцам было прапанавана прайсці ў аддзяленне для складання тлумачэнняў нібыта па факце тэлефанавання на нумар 102. Паколькі газета "Народная воля" афіцыйна зарэгістравана ў Беларусі і хлопцы не парушалі правапарадку, яны адмовіліся. І працягвалі раздаваць газету. Людзі з задавальненнем прымалі яе і здзіўлена з абурэннем ўспрымалі няўдалыя спробы міліцыі прычапіцца да хлопцаў.

 

За гадзіну было раздадзена каля 1000 нумароў газеты. Але пасля гэтага хлопцаў усё ж такі папрасілі падысці да аўтамабіля міліцыі, каб скласці тлумачэнні, як сказалі самі супрацоўнікі міліцыі: "Для справаздачы". Пасля чаго хлопцаў адпусцілі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international