У Магілёве затрымалі "зуброўцаў"

2005 2005-07-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Магілёве затрымалі двух удзельнікаў незарэгістраванага руху “Зубр”. Гэта адбылося 19 ліпеня, у другой палове дня, паведаміла радыё Свабода.

Валадар Цурпанаў і Максім Дварэцкі раздавалі магілёўцам каля Цэнтральнага ўнівэрмагу газэту “Выбар”. Міліцыянты іх затрымалі і пратрымалі ў апорным пункце каля трох гадзінаў.

На зуброўцаў былі складзеныя пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэньнях: за распаўсюджваньне друкаванай прадукцыі без выходных зьвестак, а на Валадара Цурпанава — яшчэ і за непадпарадкаваньне патрабаваньням супрацоўнікаў міліцыі.

Пасьля складаньня пратаколаў затрыманых зуброўцаў адпусьцілі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international