Спэцназаўцы разагналі акцыю салідарнасьці

2008 2008-12-08T19:39:39+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Спэцназаўцы затрымалі шэраг моладзевых актывістаў, якія ладзілі ў Менску акцыю салідарнасьці са зьняволеным Аляксандрам Баразенкам. Два дзясяткі актывістаў сьпярша правялі пікет каля сьледчага ізалятару на вуліцы Валадарскага, а затым прайшлі на Кастрычніцкую плошчу.

Сярод затрыманых — актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Кася Салаўёва і Мікола Дземідзенка, актывістка кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Марта Майсеенка, актывіст руху “Маладая Беларусь” Уладзімер Сяргееў.

Удзельнікі акцыі апавялі, што на плошчы спэцназаўцы пачалі ўсіх зьбіваць. Больш за ўсіх дасталося дзяўчатам. Затрыманых пасадзілі ў міліцэйскі “варанок” і адвезьлі ў міліцыю Цэнтральнага раёну.

 У панядзелак а 14-й гадзіне ў Цэнтральным судзе Менску пачнецца суд над Аляксандрам Баразенкам — апошнім з абвінавачаных па cправе 14-ці юнакоў і дзяўчат, што ўзялі ўдзел у студзеньскай акцыі пратэсту за змену эканамічнай палітыкі ў Беларусі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international