Сяргей Караганаў: "Ціск на Беларусь ня толькі маральная, але й выгадная палітыка"

2005 2005-07-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прэсавая служба прэзыдэнта Расеі Уладзімера Пуціна распаўсюдзіла 21 ліпеня стэнаграму сустрэчы расейскага прэзыдэнта зь сябрамі Савету спрыяньня разьвіцьця інстытутаў грамадзянскай супольнасьці і правоў чалавека. У гэтай стэнаграме цытуецца выступ сябра Савета Сяргея Караганава адносна сытуацыі ў Беларусі.

Спадар Караганаў зьвярнуў увагу на пытаньне, якое вельмі непакоіць Савет і па якім ён просіць дапамагчы кіраўніцтва Расеі, бо толькі грамадзкімі намаганьнямі справіцца немагчыма. Сяргей Караганў сказаў, што ў Беларусі хутка пагаршаецца сытуацыя з правамі чалавека. Ёсьць людзі, якія сядзяць за палітыку, тысячы людзей сядзяць за каласок. Створаная сістэма страху, здушаная свабодная прэса, выганяюцца расейскія СМІ ў чыстым выглядзе. Ужо дайшла справа да таго, што зачынілі нават "Голос России" і "Маяк".

Далей Сяргей Караганаў нагадаў пра стварэньне грамадзкай расейска-беларускай праваабарончай камісіі і пра зробленыя заявы. Аднак, паводле Караганава, гэта ня толькі справа грамадзянскай супольнасьці, дзяржава ў сілу ўзятых на сябе абавязацельстваў, як у рамках саюзнай дамовы, так і ў рамках АБСЭ, абавязаная - ня толькі мае права, але і абавязаная - абараняць правы чалавека як у Беларусі - беларусаў, так і расейцаў, якія знаходзяцца ў беларускіх вязьніцах ці перасьледуюцца там.

Як заявіў Караганаў, "няма выпадкаў альбо амаль не зафіксавана выпадкаў, калі расейцаў, якія знаходзяцца часта па дзіўных абвінавачаньнях у беларускіх турмах, наведвалі б консульскія работнікі. Няма дэпартацыі людзей, па якой ёсьць дамоўленасьці і, канечне, сытуацыю трэба ў гэтым сэнсе рэзка мяняць і з пункту гледжаньня МЗС. Галоўнае, калі сітуацыя пойдзе так далей у Беларусі, то нейкая група насельніцтва ў адчаі, а таксама тыя, хто з намі канкуруе з-за мяжы, абавязкова справакуюць невялікія крывавыя падзеі", пасля чаго карцінка будзе паказвацца як застаўка па ўсім CNN гадамі. "Таму ў гэтай сытуацыі ціск на нашых суседзяў-сяброў зьяўляецца ня толькі маральнай палітыкай, але і выгаднай палітыкай, і да яе павінна падключацца дзяржава, мы вельмі да гэтага Вас заклікаем, -" сказаў Сяргей Караганаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international