Мазырскія улады не дазволілі правядзеньне пікету "камунізм пад трыбунал"

2008 2008-12-04T14:16:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пікет меў адбыцца на плошчы Леніна, ля помніка Леніну.

Як паведамляе Павал Наздра, каардынатар Гомельскай вобласьці аргкамітэту БХД, у адказ на яго заяўку аб правядзеньні пікету, мясцовыя ўлады ў асобе намесьніка старшыні гарвыканкама Ф.Ф. Галюка адказалі, што "заяўленае месца ўваходзіць ў лік месцаў, прадугледжаных для грамадскага карыстаньня, якія забясьпечваюць жыцьцядзейнасць насельніцтва і ў якіх, згодна з закаонам аб масавых мерапрыемствах, не дапускаецца правядзеньне масавых мерапрыемстваў".

Аднак тое, што на гэтай жа плошчы мясцовыя камуністы праводзяць свае мерапрыемствы з перакрыцьцём руху і ўскладаньнем кветак, па словах Паўла Наздры, ніяк не стасуецца з названым законам. Акрамя гэтага, сам гарвыканкам ініцыюе масавыя мерапрыемствы ў шасьці месцах горада, ў тым ліку і на заяўленай плошчы.  Ў адказе ж на заяўку Паўла яму назвалі толькі два месцы, дзе можна праводзіць масавыя мерапрыемствы: гэта адзін стадыёнаў у Мазыры і адзін стадыён у суседняй вёсцы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international