Апазіцыянеру вынеслі папярэджанне за супрацоўніцтва з “Белсатам”

2008 2008-12-05T15:47:48+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Прадстаўніку дэмсілаў з Гомельскай вобласці Кастусю Жукоўскаму даслалі ліст з пракуратуры Веткаўскага раёна, у якім яго папярэджваюць аб недапушчальнасці супрацоўніцтва з польскім тэлеканалам “Белсат”.

 

Як паведаміў БелаПАН К.Жукоўскі, у лісце паведамляецца, што пракуратура праводзіла праверку па заяве старшыні райсавета дэпутатаў Яўгена Чэванькова. У папярэджанні гаворыцца, што актывіст парушае закон, падаючы матэрыялы для замежнага сродку масавай інфармацыі, не акрэдытаванага ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі. У выпадку ўсталявання паўторных фактаў супрацоўніцтва з дадзеным СМІ Канстанцін Жукоўскі будзе прыцягнуты да адказнасці.

 

“Я балатаваўся ў парламент па гэтай акрузе і сапраўды сёе-тое здымаў для сябе на камеру. Я грамадзянін Беларусі, таму маю права па канстытуцыі перадаваць сабраную мной інфармацыю любому каналу — ці то БТ, CNN або РТР”, — пракаментаваў сітуацыю актывіст.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international