Распачаты збор подпісаў супраць будаўніцтва АЭС у Астравецкім раёне

2008 2008-12-03T15:14:15+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Астраўца Іван Крук і Мікола Ўласевіч распачалі збор подпісаў супраць будаўніцтва атамнай электроўні на тэрыторыі раёна.

 
Пасля таго, як мясцовыя ўлады забаранілі правядзенне шэрагу пікетаў супраць будаўніцтва на тэрыторыі Астравецкага раёна  атамнай электрастанцыі, Іван Крук і Мікола Ўласевіч распачалі збор подпісаў з патрабаваннем да ўладаў краіны і міжнароднай супольнасці не ажыццяўляць будаўніцтва, якое, на думку Івана Крука, можа прывесці да экалагічнай катастрофы ў рэгіёне – адным з самых чыстых на Беларусі.

 
Грамадскія актывісты ўжо сабралі  больш за 600 подпісаў жыхароў Астравецкага раёна. Сярод падпісантаў – ветэраны вайны і працы, воіны-аўганцы, а таксама былыя дэпутаты  розных узроўняў. Бадай што адзіная катэгорыя людзей, якія адмаўляюцца ставіць подпісы, – чынавенства: сваё нежаданне многія абгрунтоўваюць страхам страціць дзяржаўную працу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international