Аляксандар Сілкоў чакае рашэння па сваёй справе (адноўлена)

2008 2008-12-03T21:07:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адміністратыўная камісія Дэпартаменту фінансавых расследаванняў па Магілёўскай вобласці прыпыніла разгляд справы Аляксандра Сілкова. Рашэнне будзе прынята пасля таго, як дэмакратычны актывіст атрымае адказ на сваю скаргу з Генеральнай пракуратуры. Пакуль жа ад спадара Сілкова патрабуюць напісаць заяву аб тым, што ён не адмаўляецца ад прадастаўлення дэкларацыі аб даходах і маёмасці.


Сёння Аляксандр Сілкоў з’явіўся на паседжанне адміністратыўнай камісіі разам са сваім адвакатам. Падчас паседжання адбыўся допыт бакоў у пісьмовай форме (то бок, пытанні Сілкову задавалі ў пісьмовай форме на паперы, такім жа чынам ён на іх і адказваў).


Камісія пакуль не прыняла ніякага рашэння, і пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні на спадара Сілкова складзены не быў. Бо дэмакратычны актывіст прадаставіў паштовае уведамленне, якое пацвердзіла, што ён даслаў у Генеральную пракуратуру скаргу на адказ Магілёўскай абласной пракуратуры. Адказу з Генеральнай пракуратуры А.Сілкоў пакуль не атрымаў.


Нагадаем, што былога кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў вінавацяць ва ўхіленні ад падачы дэкларацыі аб даходах і маёмасці. А.Сілкоў адмаўляецца падаваць дэкларацыю, бо лічыць патрабаванне дэпартаменту незаконным і звязвае яго выключна з сваёй палітычнай дзейнасцю.


Як заявіў спадар Сілкоў, патрабуючы ад яго дэкларацыю аб даходах і маёмасці з нагоды ягонага ўдзелу у выбарчай кампаніі, падаткавая інспекцыя парушыла ягоныя правы, прапісаныя ў Артыкуле 17 Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. У Артыкуле 17 сцвярджаецца, што “ніхто не можа падвяргацца адвольнаму або незаконнаму ўмяшанню ў ягонае асабістае і сямейнае жыццё, адвольным або незаконным замахам на недатыкальнасць ягонага жылля або таямніцу яго карэспандэнцыі або незаконным замахам на ягоны гонар і рэпутацыю” і “кожны чалавек мае права на абарону ад такога ўмяшання або такіх замахаў”.

 

Прыкладаем Заяву А.Сілкова на адміністратыўным працэсе 03.12.2008 (на рускай мове).

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international