Пікеты ля помнікаў Леніну забараняюцца

2008 2008-12-03T10:44:24+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Менгарвыканкам не дазволіў правесьці 8 сьнежня пікет на плошчы Незалежнасці каля помніка Ўладзімеру Леніну.  Заява аб правядзеньні пікета, пададзеная маладафронтаўцамі Настай Палажанкай, Аляксеем Янушэўскім і Настай Лойкай, задаволена не была.

Менгарвыканкам адмовіў, спасылаючыся на артыкул 9 закона “Аб масавых мерапрыемствах”, дзе напісана, што "правядзеньне масавых мерапрыемстваў не дапускаецца: на аб'ектах метрапалітэна; на адлегласьці менш 200 метраў ад будынкаў рэзыдэнцыі прэзыдэнта, Нацыянальнага сходу, падземных пешаходных пераходаў, станцый метрапалітэна;  на адлегласьці менш 50 метраў ад будынкаў рэспубліканскіх ворганаў дзяржаўнага кіраваньня, мясцовых прадстаўнічых, выканаўчых і распарадчых органаў, тэрыторый арганізацый, якія забясьпечваюць абароназдольнасьць, бясьпеку дзяржавы і жыцьцядзейнасьці насельніцтва."

Нагадаем, 7 лістапада сябры ПКБ бесперашкодна ўскладалі кветкі да памніка Леніну, а чальцы КПБ (праўладная камуністычная партыя) нават арганізавалі ля помніка невялікі мітынг. Пры гэтым ні адна, ні другая камуністычная партыя не панесьлі пакараньня за парушэньне заканадаўства, што, відавочна, сьведчыць пра схільнасьць улады да гэтых партыяў

 

 

У той жа час у Мазыры каардынатар Маладога Фронту па Гомельскай вобласьці Павал Наздра атрымаў адмоўны адказ на заяву аб арганізацыі пікета ля помніка У. Леніну ў Мазыры. Акцыя плянавалася на 8 сьнежня – дзень распаду “імпэрыі зла” – Савецкага Зьвязу.

Мясцовы выканкам адмовіў у правядзеньні пікета на падставе таго, што “заяўленае месца ўваходзіць ў лік месцаў, прадугледжаных для грамадзкага карыстаньня, якія забясьпечваюць жыцьцядзейнасць насельніцтва і ў якіх, згодна з законам аб масавых мерапрыемствах, не дапускаецца правядзеньне масавых мерапрыемстваў".

У той жа час улады ня раз праводзілі афіцыйныя мерапрыемствы на зазначаным месцы. “Штогод, калі камуністы ідуць шэсьцем ускладаць кветкі да помнка свайму “правадыру” ім ня толькі дазваляць праводзіць гэтае мерапрыемства, але нават перакрываюць рух транспарта ў горадзе, - кажа Павал Наздра. - “Я лічу адмоўны адказ выканкама дыскрымінацыйным у адносінах да мяне, як грамадзяніна Беларусі”.

Нагадаем, заявы на правядзеньне пікетаў 8 сьнежня былі пададзены ў 11 гарадах Беларусі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international