Перасьлед апазыцыянэраў працягваецца

2008 2008-12-03T09:47:47+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёньня ў розных рэгіёнах Беларусі апазыцыйных актывістаў выклікаюць у праваахоўныя органы.

 
Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў па Магілёўскай вобласьці разгледзіць адміністрацыйную справу актывіста незарэгістраванай Партыі свабоды і прагрэсу Аляксандра Сілкова.

 
А. Сілкова – былога кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў вінавацяць ва ўхіленьні ад падачы дэклярацыі аб даходах і маёмасьці. Актывіст адмаўляецца падаваць дэклярацыю, бо лічыць патрабаваньне дэпартамэнту незаконным і зьвязвае яго выключна з сваёй палітычнай дзейнасьцю:

 
“Я толькі разумею адно – трэба ўсё ж такі зьмяніць дзейны закон, дзе выразна не прапісана, калі мы павінны падаваць дэклярацыю аб даходах. Я ім сказаў: вы можаце выпісваць штраф, а я буду гэта абскарджваць. Пакуль вы мне не пакажаце ў рамках якога закону альбо крымінальнай справы вы патрабуеце ад мяне дэклярацыю, я яе падаваць ня буду.

 
Я ў пракуратуру заяву пішу, далей буду ў Генэральную пракуратуру. Я б запоўніў дэклярацыю, тут няма праблемаў. Але ж трэба ўсё рабіць у рамках закону: чаму я павінны рабіць тое, што не абавязаны законам? У мяне добры адвакат, мы падрыхтавалі дакумэнты, працуем у гэтым кірунку”.

 
Грамадзкага актывіста з вёскі Бычыхі Гарадоцкага раёну Аляксандра Жыдкевіча выклікае на допыт сьледчы мясцовага райаддзелу міліцыі. На зубнога тэхніка Жыдкевіча паступіла скарга – нібыта ён узяў хабар.

 
Сябра Руху “За Свабоду” Леанід Гаравы упэўнены, што тут не абышлося без нейкага махлярства. Чыноўнікі перасьледуюць юнака таму, што ня хочуць дараваць яму ўдзел на баку апазыцыі ў парлямэнцкіх выбарах. 20-гадовы Аляксандар падчас выбарчай кампаніі зьбіраў подпісы, быў назіральнікам.

 
Спадар Гаравы кажа, што актывісту ўжо дапамаглі з адвакатам. Маці Аляксандра памерла, бацьку пазбавілі бацькоўскіх правоў, а выхоўвалі яго сваякі.

 
Усе тры сёньняшнія працэсы праходзяць у рэгіёнах. Першы намесьнік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка лічыць, што гэта ня просты зьбег абставінаў:

 
“Лукашэнка і ягоныя дарадцы зразумелі альбо ведалі, што вага словаў для Захаду, Эўропы вялікая. А для людзей кшталту Лукашэнкі слова вагі ня мае і адказнасьці за слова несьці ня трэба. Вось чаму можна гаварыць адно, а рабіць другое.

 
А паколькі ўсё гэта адбываецца ў рэгіёнах, далёка ад вачэй амбасадараў, журналістаў, то можна спадзявацца, што Эўропа будзе сытая тымі абяцанкамі альбо намёкамі на іх, якія даваліся ў Менску. І так будзе да самага заканчэньня тэставага тэрміну для беларускіх уладаў у красавіку наступнага году”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international