У Полацку затрымалі трох актывістаў

2008 2008-12-03T09:00:18+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Мясцовы моладзевы актывіст Алесь Круткін і яшчэ два ягоныя аднадумцы зьбіраліся правесьці акцыю ў падтрымку Аляксандра Баразенкі.

Хлопцы меркавалі выйсьці з партрэтамі асуджанага прадпрымальніка да Дому гандлю ў Полацку. Яны сабраліся за 15 хвілін да пачатку акцыі, заплянаванай на 18.30, і чакалі астатніх сяброў, калі да іх пад’ехала міліцэйская машына.

Паводле Алеся Круткіна, міліцыянт зьвярнуўся да яго са словамі “Добры вечар, спадар Круткін”, а потым загадаў паехаць у пастарунак нібыта для высьвятленьня асобы. У Полацкі гарадзкі аддзел міліцыі завезьлі і двух ягоных сяброў. Пакуль што затрыманыя знаходзяцца ў пастарунку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international