У Берасьці затрымалі ўдзельнікаў пікету

2008 2008-12-02T14:08:57+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

На цэнтральнай плошчы Берасьця перад будынкам аблвыканкаму жыхарка гораду Жана Абрамава пратэставала супраць яе высяленьня з кватэры, якая перайшла ёй у спадчыну. У пікеце бралі ўдзел таксама грамадзскія актывісты Юрка Бакур і Іван Стасюк.

 

Жана Абрамава лічыць дзеяньні гарадзкіх уладаў незаконнымі.

 

Як паведаміў берасьцейскі праваабаронца Ўладзімер Вялічкін, да месца пікету з’явіліся каля 12 міліцыянтаў. Яны загадалі прыбраць раскладанкі і пакінуць плошчу.

Пазней праваабаронца Юрась Жыдовіч паведаміў «Радыё Свабода», што Жанну Абрамаву, Юрку Бакура і Івана Стасюка даставілі ў Ленінскі РАУС Берасьця.
Там на іх склалі пратаколы, абвінаваціўшы ў правядзеньні несанкцыянаванага пікету. Заўтра,3 сьнежня, іх справу разгледзіць суд Ленінскага раёну Берасьця.


Жанну Абрамаву, актывістку апазыцыі зь Берасьця, сёлета ў красавіку двойчы затрымлівалі па падазрэньні ва ўчыненьні нібыта крымінальнага злачынства (усе гэтыя справы пасьля былі спыненыя). У першым выпадку Жанну Абрамаву трымалі ў пастарунку 61 гадзіну, другі раз — 72 гадзіны.


У лістападзе паводле рашэньня суду Маскоўскага раёну Берасьця Жанну Абрамаву выселілі з кватэры, не прапануючы іншага жыльлёвага памяшканьня. Суд пагадзіўся зь меркаваньнем ЖЭСу, што Жанна была прапісаная ў дзяржаўнай кватэры паводле дамовы паднайму. А паколькі наймальніца, йная бабуля, памерла ў 2005 годзе, то дамова паднайму касуецца аўтаматычна.


З словаў праваабаронцы Юрыя Жыдовіча, фактычна выселілі ня толькі Жанну, але і ейную маці і дзьвюх сясьцёр — дарослую Інгу і шасьцігадовую хворую Марыяну.

Цяпер сям’я аспрэчвае правамоцнасьць рашэньня аб прымусовым высяленьні ў судзе вышэйшай інстанцыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international