Сарваны летнік для студэнтаў юрыдычных ВНУ

2005 2005-07-19T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З 19 па 28 ліпеня павінен быў адбыцца летні лагер, арганізаваны Інавацыйным Фондам Прававых Тэхналогіяў (Беларусь) для студэнтаў- юрыстаў. Правядзенне гэтага мерапрыемства планавалася ў намётавым гарадку беларуска–нямецкага цэнтру “Надзея”. Аднак напрыканцы працоўнага дня 18 ліпеня кіраўніцтва цэнтру “Надзея” адмовілася прадаставіць месцы для пражывання і харчавання ўдзельнікаў лагеру, спаслаўшыся на “Антисанитарные условия содержания палаточного городка.” Гэта пацягнула за сабой неабходнасць у экстранным парадку апавяшчаць студэнтаў (шмат з каторых ужо былі ў дарозе) аб сітуацыі, якая склалася, і аб магчымым пераносе лагера.
Фонд Прававых Тэхналогіяў ставіць пад сумнеў сапраўднасць прычынаў адмовы ў правядзенні лагера на тэрыторыі беларуска-нямецкага цэнтру “Надзея”.
У сувязі з гэтым Фонд Прававых Тэхналогіяў звярнуўся да амбасадаў, міжнародных арганізацый, юрыдычных асацыяцый і праваабарончых арганізацый з заклікам аб дапамозе па арганізацыі і правядзенні летнега лагера па правах чалавека для беларускіх студэнтаў-юрыстаў у жніўні 2005 года за межамі Рэспублікі Беларусь.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international