Акцыя ў гадавіну знікненьня Юрыя Корбана. Родныя выкрадзеных вядомых людзей у Беларусі і грамадзкасьць зноў зьвяртаюць увагу на праблему зьнікненьня людзей у нашай краіне.

2003 2003-01-20T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня ў Мінску адбылася акцыя, прысьвечаная праблеме зьнікненьня вядомых людзей у Беларусі. Акцыя планавалася на Кастрычніцкай плошчы, але паколькі сёньня ў Мінску з візітам знаходзіцца прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, цэнтр гораду ачэплены ўзмоцненымі нарадамі міліцыі. Родныя выкрадзеных і людзі з партрэтамі зьніклых сабраліся каля парку Купалы, потым пачалі рухацца ў накірунку да Кастрычніцкай плошчы, але былі спыненыя супрацоўнікмі міліцыі, што выстраіліся на тратуарах прасьпекту Скарыны.

20 студзеня – гадавіна знікнення Юрыя Корбана, 24-гадовага студэнта Віцебскага дзяржаўнага універсітэта, кіраўніка “Цэнтра моладзевых ініцыятываў “Контур”, актывіста Партыі БНФ, які прымаў актыўны ўдзел у кампаніі па выбарах прэзідэнта.
Сёньняшняя акцыя была ініцыяваная роднымі выкрадзеных беларускіх палітыкаў і грамадскіх дзеячоў, якія выказалі заклапочанасьць лёсам Юрыя Корбана: “Нам, маці і жонкам выкрадзеных палітыкаў і грамадскіх дзеячоў зразумелыя боль і пакуты родных і блізкіх Юрыя Корбана. Мы ведаем, як цяжка чакаць, як з кожным днём слабеюць надзеі. Мы таксама добра ведаем, як працуюць нашыя праваахоўныя органы. І сёння мы хочам яшчэ раз нагадаць вам, тым, хто жыве ў Беларусі, што, на жаль, дзяржава не дае нам гарантыяў бяспекі, ніхто не застрахаваны ад падобных трагедыяў, што бяда ў любы момант можа пастукацца ў ваш дом. І самае страшнае – застацца адзін на адзін са сваім горам”.

Пасьля няўдалай спробы прайсьці на Кастрычніцкую плошчу, каля 50 чалавек, удзельнікаў акцыі, накіраваліся да будынку Белдзяржтелерадыёкампаніі на вуліцы Чырвонай, потым – да Дому прэсы, каб перадаць звароты да кіраўнікоў дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, якія ці замочваюць праблему палітычных выкраданьняў людзей у Беларусі, альбо падаюць інфармацыю ў скажоным і зьняважлівым выглядзе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international