Моладзь БНФ распачынае кампанію за свабодныя СМІ

2008 2008-12-01T14:32:59+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Намесьнік старшыні Моладзі БНФ Антон Каліноўскі падаў заяўку на правядзеньне пікету ў падтрымку незалежных газэтаў “Наш Час”, “Наша Слова”, “Віцебскі Кур’ер” і іншых, якія ня могуць выдавацца і распаўсюджвацца ў нашай краіне. Паводле Антона Каліноўскага, гэтая заяўка можа быць пачаткам шырокамаштабнай кампаніі Моладзі БНФ у падтрымку незалежных сродкаў масавай інфармацыі.

 

“Хаця ўлада і пусьціла да чытачоў “Нашу Ніву” і “Народную Волю”, гэта не азначае, што сытуацыя зьмянілася у цэлым, - заявіў Антон Каліноўскі. - У краіне існуюць дзесяткі газэтаў, якія ня могуць выдавацца і распаўсюджвацца. Журналісты незалежных радыёстанцыяў ня могуць атрымаць акрэдытацыю для выкананьня сваёй працы, а моладзь, якая займаецца выданьнем лякальных незарэгістраваных газэтак рызыкуе трапіць на суткі ці заплаціць вялізны штраф. Пікетам, які павінны адбыцца 23 сьнежня на плошчы Якуба Коласа, мы хочам прыцягнуць увагу беларускай грамадзкасьці і міжнароднай супольнасьці да праблемы. Зараз Моладзь БНФ пачне выдаваць матэрыялы па гэтай праблематыцы. Мы плянуем кампанію “За вызваленьне незалежнай прэсы”. У выніку забароны правядзеньня пікету ўлада пакажа Беларусі і сьвету сваё стаўленьне да праблемы СМІ, сваё сапраўднае стаўленьне да сытуацыі са свабодай прэсай у нашай краіне. Мы не хацелі б, каб улада паказала сябе праз чарговую адпіску ці забарону”.

             

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international