Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску

2008 2008-12-01T12:24:26+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Спыненыя крымінальныя справы ў дачыненьні да трох падазраваных у датычнасьці да выбуху ў Менску ў ноч з 3 на 4 ліпеня. Пра гэта стала вядома Міхаілу Шарамету, які атрымаў афіцыйны ліст са следчага упраўлення УУС Менгарвыканкама 29 лістапада. Вядома таксама і прозвішча яшчэ аднаго з падазраваных. Гэта лідэр незарэгістраванай арганізацыі “Правы альянс” Юрась Карэтнікаў. Прозвішча трэцяга дагэтуль высвятляецца, але можна меркаваць, што гэта нехта з першых затрыманых дэмакратычных актывістаў.

Нагадаем, што пад час выбуху 4 ліпеня, калі на канцэрце з нагоды Дня незалежнасьці спрацавала самаробнае выбуховае прыстасаваньне, пацярпела 54 чалавекі; 47 з іх, у тым ліку двое дзяцей, былі шпіталізаваны. Тады былі затрыманыя і змешчаныя ў следчы ізалятар КДБ некалькі дзесяткаў чалавек, у першую чаргу актывістаў розных рухаў і партый.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international