Скарга Святланы Завадзкай на дзеяньні амонаўца ўсё яшчэ разглядаецца

2005 2005-07-19T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мінуў першы вызначаны законам тэрмін разгляду скаргі Сьвятлана Завадзкай на дзеяньні менскага амонаўца, які зьбіў яе падчас пікету. Карэспандэнт Радыё Свабода пацікавіўся ў пракуратуры Цэнтральнага раёну пра вынік праверкі. Аказалася, што яна яшчэ не скончаная. Пракурор Цэнтральнага раёну Менску Аляксандар Хадатовіч ніякіх падрабязнасьцяў не паведаміў: “Вельмі прыемна чуць беларускую мову, але па тэлефоне аб афіцыйных справах не размаўляю. Праверка яшчэ вядзецца, рашэньне пакуль не прымалася”.

Сьледчы Дзьмітры Лугін, які вядзе праверку, таксама адмовіўся паведамляць падрабязнасьці праверкі. У пракуратуры лічаць, што тэрмінаў праверкі скаргі не парушаюць.

Заяву жонка зьніклага апэратара аднесла ў пракуратуру Менску 8 ліпеня і разьлічвала на тое, што ў вызначаны законам тэрмін атрымае адказ. Закон дае на разгляд такіх скаргаў 10 дзён, працяг тэрміну дазволены толькі з сур’ёзных прычынаў. Сьвятлана заявіла, што адчувае сябе вельмі разгубленай з прычыны таго, што адбываецца вакол гэтай гісторыі: “Маральна вельмі цяжка. Недарэмна людзі потым падаюць на кампэнсацыю маральных стратаў, бо я цяпер — як выціснуты лімон. Быццам мяне ня проста ўдарылі, а забілі. Улічваючы, што разгортваецца гэтая кампанія, што быццам гэта я амонаўцу губу разьбіла… Гэта мяне дабівае канчаткова. Становіцца жахліва жыць у гэтай краіне, ня ведаеш, што рабіць”.

У той жа дзень, як Сьвятлана Завадзкая падала скаргу ў пракуратуру, у гарадзкой міліцыі заявілі, што яна нібыта першая ўдарыла амонаўца і разьбіла яму губу, а ён ў адказ толькі “адмахнуўся”. Пазьней, аднак, было заяўлена, што, калі амонавец парушыў закон, яго могуць звольніць са службы. Ці вядзецца ў міліцыі службовая праверка дзеяньняў амонаўца, які ўдарыў Сьвятлану Завадзкую, не паведамляюць. Дагэтуль не назвалі і прозьвішча гэтага чалавека.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international