На гарадзенска-беластоцкай мяжы йзноў затрымліваюць

2008 2008-11-29T11:31:07+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

28 лістапада на гарадзенскім чыгуначным вакзале памежныя службы зноў затрымалі афармленне пашпарту праваабаронцы Віктара Сазонава. Памежнікі скіравалі грамадзкага актывіста да мытнікаў, якія паўгадзіны не ведалі што ім рабіць. Урэшце Віктару Сазонаву вярнулі дакуманты і ён здолеў паехаць цягніком у Польшчу.

 

Як стала вядома ПЦ "Вясна", у той жа дзень на аўтамабільным пераходзе Брузгі была затрымана аўтамашына, у якой ехалі лідэры Гарадзенскай арганізацыі партыі АГП – Юрый Істомін і Аляксандра Васілевіч. Іх таксама без тлумачэньня прычынаў значны час трымалі на мяжы. У Васілевіч нават узялі нататнік, запісы ў якім некаму падаліся “крамольнымі”, і капіявалі з яго старонкі.

 

Такія дзеяньні памежнікаў і мытнікаў звычайна робяцца пад час кожнай выбарчай кампаніі. Так было і сёлета. Але пасля сканчэння выбарчай кампаніі прозьвішчы актывістаў былі зьнятыя з памежных сьпісаў, якія фактычна ёсьць незаконнымі, і яны маглі вольна пераязджаць праз мяжу. Зараз па незразумелых прычынах такія сьпісы зноў адноўлены. Няўжо гэта і ёсьць так званая лібералізацыя з боку беларускіх уладаў? Тут можа быць толькі два меркаваньні – альбо першыя асобы краіны цынічна хлусяць пра імкненне пільнавацца законнасці і дэмакратычных нормаў, альбо памежныя службы папросту ігнаруюць палітыку кіраўніцтва дзяржавы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international