«Рэпарцёры без межаў»: «Газет у Беларусі шмат, а вярнулі толькі дзве»

2008 2008-11-28T13:04:26+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

«Вяртанне дзвюх газет («Нашай Нівы» і «Народнай волі» — заўв. БАЖ) у афіцыйныя сістэмы распаўсюду, безумоўна, добрая навіна і праява добрай волі беларускіх уладаў. Але шмат яшчэ мусіць быць зроблена», — гаворыцца ў прэс-рэлізе міжнароднай арганізацыі «Рэпарцёры без межаў» ад 27 лістапада.

 
«Гэткі ж крок павінен быць зроблены і ў дачыненні да мноства іншых газет, якія дагэтуль пазбаўленыя магчымасці распаўсюджвацца. Акрамя гэтага, мусіць быць вырашана пытанне акрэдытацыі замежных журналістаў», — падкрэсліваюць «Рэпарцёры».

 
«Мы таксама заклікаем улады не паддавацца спакусе ўзмацніць кантроль над Інтэрнетам. Крокі, зробленыя ў гэтым накірунку ў найбліжэйшым будучым, стануць вырашальнымі і будуць ацэньвацца як паказчык сапраўдных намераў рэжыму», — дадае арганізацыя.

 
«Рэпарцёры» нагадваюць таксама, што ў апошнім падрыхтаваным арганізацыяй «Індэксе свабоды прэсы» Беларусь займае 154-е месца са 173 краін.

 
Нагадаем, што задэклараваны ўладамі намер вярнуць «Нашу Ніву» і «Народную волю» ў сістэмы распаўсюду нядаўна павітаў кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Яцэк Пратасевіч. У заяве для прэсы ён пацвердзіў, што 19 лістапада ў еўраструктуры па­ступіў зварот беларускіх уладаў, у якім, у прыватнасці, ішла гаворка пра гатовасць аднавіць нармальны друк і распаўсюд згаданых выданняў у Беларусі. Я. Пратасевіч назваў гэта «важным сігналам з Мінска, які сведчыць пра сур’ёзнасць намераў палепшыць дачыненні з Еўразвязам».

 
З аналагічнай ацэнкай апошніх падзей выступіла і Камісар Еўразвязу па пытаннях вонкавых дачыненняў і еўрапейскай палітыцы суседства Беніта Ферэра-Вальднер.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international