Беларускамоўны настаўнік са Светлагорскага раёну пазбаўлены працы

2005 2005-07-19T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аддзел адукацыі Сьветлагорскага райвыканкаму адмовіўся працягваць кантракт з настаўнікам хіміі і біялёгіі Прудкоўскай базавай школы Генадзем Бядом, паведаміла адыё Свабода.

Спадар Бяда зьяўляецца сябрам Кансерватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ. Прадметы ён выкладаў выключна на беларускай мове.

Адміністрацыя школы сьцьвярджае, што кантракт з настаўнікам не падоўжаны з прычыны адсутнасьці ў яго пэдагагічнай адукацыі.

Генадзь Бяда скончыў Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію, мае спэцыяльнасьць вучонага агранома. Настаўнікам у школе працаваў звыш пяці гадоў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international