Гарадзенскія абаронцы дрэваў абскарджваюць мільённыя штрафы

2008 2008-11-27T16:36:50+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У панядзелак краязнаўца Ігар Лапеха і актывістка Надзея Крапівіна абскардзілі прысуд суду Ленінскага раёну Горадні, паводле якога гарадзенцаў пакаралі мільённымі штрафамі.

 
Ігар Лапеха кажа, што падаў касацыю ў абласны суд у знак салідарнасьці з Надзеяй Крапівінай. Па яго словах, Эдвард Дмухоўскі, зважаючы на «несур’ёзны» памер штрафу, ад касацыі адмовіўся. Я не чакаю ад суду апраўдальнага вэрдыкту, кажа сп. Лапеха.

 
Ён прыгадвае першы суд, у часе якога, па яго словах, судзьдзя ўпарта не хацела браць пад увагу матывацыю дзеяньняў абаронцаў дрэваў, а таксама той факт, што высяканьне дрэваў было незаконным. «Нас зьвінавацілі ў хуліганстве, хоць больш гэта цягнула на несанкцыянаваны пікет» — мяркуе краязнаўца. Ён не выключае, што разгляд іхняй скаргі таксама можа зацягнуцца.

 
Нагадаем, што 13 лістапада адбыўся суд над актывістам незарэгістраванага руху «За Свабоду!» Эдвардам Дмухоўскім, краязнаўцам Ігарам Лапехам і актывісткай Надзей  Крапівінай, якія 16 кастрычніка гэтага году былі затрыманыя за спробу перашкодзіць высяканьню грабаў.

 
Суд Ленінскага раёну Горадні прызнаў мясцовых актывістаў вінаватымі ў дробным хуліганстве і непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі і пакараў іх на агульную суму ў памеры $1тыс. Э.Дмухоўскі быў прызнаны вінаватым у дробным хуліганстве і быў пакараны штрафам у памеры 5 базавых велічынь (175 тыс. руб.). І. Лапеху і Н. Крапівіну суд палічыў вінаватымі акрамя таго і ў непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі, у выніку чаго яны атрымалі штрафы ў 30 б.в. (1.050 тыс.) і 25 б.в. (875 тыс.) адпаведна. Вяла працэс судзьдзя Натальля Козел.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international